У Мінску затрыманы журналіст Віталь Ругайн

Источник материала:  
25.07.2012 20:30 — Новости Общества

У Мінску затрыманы журналіст Віталь Ругайн

           


У Мінску затрыманы журналіст Еўрарадыё Віталь Ругайн. Сёння ў Віталя дзень народзінаў, яму спаўняецца 25 гадоў.

У Ленінскім РУУС не пацвярджаюць, што Віталь Ругайн знаходзіцца ў іх. Аднак Еўрарадыё гэта пацвердзіў сведка, які бачыў там Віталя пасля 19-й гадзіны (ён патэлефанаваў у рэдакцыю). Таксама Ругайн паспеў патэлефанаваць аднаму з нашых супрацоўнікаў. Былі чутны яго словы: "Вы сказалі, што вязеце мяне ў Цэнтральны РУУС, а чаму вязеце ў Ленінскі?". Пасля гэтага сувязь абарвалася, яго тэлефон недаступны.

Нагадаем, раніцай 24 ліпеня журналіст Віталь Ругайн, якога месяц таму спрабавалі затрымаць ля рэдакцыі Еўрарадыё, паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь. З Вільні ў Мінск ён ехаў цягніком. У Гудагаі яго знялі. Пасля мытнага дагляду ў Віталя забралі пашпарт, ноўтбук, але пасля ўсё вярнулі і яго адпусцілі.

Пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса Віталя Ругайна (яны паказвалі фотаздымак журналіста вахцёршы). Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс Еўрарадыё, тады Ругайну ўдалося застацца на волі і з'ехаць з краіны ў Польшчу. Сёння ён упершыню пасля вяртання з адпачынку спрабаваў прыехаць у Беларусь.

Еўрарадыё рабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова (ён адсядзеў 15 сутак арышту), а цяпер і Віталя Ругайна магло стаць своеасаблівай помстай.

←В Минске задержан журналист «Еврорадио» Виталий Ругайн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика