Святкаваць Дзень Незалежнасці выйшлі 1,2 мільёна беларусаў
05.07.2012
—
Новости Общества
Менавіта столькі людзей па ўсёй краіне, нягледзячы на спякотнае надвор'е, прыняло ўдзел у масавых гуляннях 3 ліпеня.
Толькі ў сталіцы, паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, паглядзець на парад прыйшло каля 300 тысяч чалавек, а спявалі гімн каля стэлы "Мінск — горад-герой" і прысутнічалі на святочным канцэрце 350 тысяч. Паміж выступленнямі беларускіх артыстаў краіну са святам віншавалі з яе абласных і гісторыка-культурных цэнтраў, а таксама з замежжа — з Латвіі, ЗША, Кітая. Падчас святкавання супрацоўнікі праваахоўных органаў працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Як паведамляюць у МУС, "свята прайшло без здарэнняў".
Ганна ГАРУСТОВІЧ.