Парушэнняў паветранай прасторы Беларусі за мінулыя суткі не было.
05.07.2012
—
Новости Общества
Тым самым у міністэрстве абверглі інфармацыю, якая з'явілася ў некаторых СМІ, што быццам бы ўчора раніцай над Мінскам лятаў неўстаноўлены самалёт пад кіраваннем грамадзян Швецыі.
"За апошнія суткі парушэння дзяржаўнай граніцы Беларусі ў паветранай прасторы не было. Усе маршруты пералётаў паветраных суднаў адсочаны. Дзяжурнымі сіламі па проціпаветранай абароне праведзена больш як 1 тыс. паветраных суднаў", — адзначылі ў Мінабароны.
У ведамстве падкрэслілі, што органы кіравання паветраным рухам вядуць пастаянны кантроль за паветранай прасторай Беларусі.