Слесар "ваяваў" з аўтамабілем суседа

Источник материала:  

Крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якая можа пацягнуць за сабой пазбаўленне волі да двух гадоў, а таксама пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 10 мільёнаў — такім стаў вынік рознагалоссяў з суседам для слесара аднаго з мінскіх прадпрыемстваў.

— 56-гадовы рабочы цягам некалькіх месяцаў вёў барацьбу са сваім суседам з верхняга паверха. Быццам бы з той кватэры пастаянна даносіўся шум. Гаспадар жылля тлумачыў, што ўсё гэта — ад пыласоса і пральнай машыны, аднак слесара такі адказ не задаволіў. Ён вырашыў сам расквітацца з суседам. Напрыклад, неаднойчы прабіваў колы яго аўтамабіля, абліваў машыну эпаксіднай вадкасцю, — расказалі ў Партызанскім РУУС. — Апошнім разам слесар узброіўся бутэлькай з акумулятарнай адпрацоўкай і пачаў паліваць легкавік. За гэтым заняткам яго і заспела жонка суседа, праінфармаваўшы пра чарговае здарэнне і сужэнца, і міліцыянераў. Гаспадар аўто спрабаваў затрымаць зламысніка самастойна, але той стаў "адбівацца" пры дапамозе балончыка з пярцовым газам. Тут якраз і падаспелі праваахоўнікі. У дачыненні да хулігана заведзена крымінальная справа. Дарэчы, вінаваты слесар пагадзіўся пакрыць матэрыяльную шкоду суседу добраахвотна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←У Дзень Незалежнасці міжгароднія званкі для ветэранаў — бясплатныя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика