У Дзень Незалежнасці міжгароднія званкі для ветэранаў — бясплатныя

Источник материала:  

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць у Дзень Незалежнасці магчымасць бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў унутры краіны. Падарунак зробіць ветэранам РУП "Белтэлекам". Акцыя распачнецца 3 мая ў 0.00 гадзін і будзе доўжыцца да поўначы.

Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы будуць прадастаўлены Героям Савецкага Саюза; поўным кавалерам ордэна Славы; інвалідам Вялікай Айчыннай вайны; удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны; асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах; асобам, узнагароджаным ордэнамі і (ці) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады ВАВ; асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог; членам экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрнаваным у пачатку вайны ў партах іншых дзяржаў; асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і былі ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда"; інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтваў, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў.

Бясплатныя міжгароднія званкі можна будзе зрабіць аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста. Заказаць бясплатныя тэлефонныя размовы з дапамогай тэлефаніста ва ўсіх гарадах і абласцях можна будзе па нумарах 8-18 (для абанентаў Брэста і Брэсцкай вобласці, Віцебска і Віцебскай вобласці, Мінска і Мінскай вобласці, Магілёва і Магілёўскай вобласці) і 8-13 (для абанентаў Гомеля і Гомельскай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама Мінска і Мінскай вобласці).

Дадатковая інфармацыя па арганізацыі бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў будзе прадастаўляцца па тэлефонах адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153 і 130 (даведка бясплатная). Акцыя не распаўсюджваецца на мясцовыя тэлефонныя размовы з абанентамі сотавых сетак, пры доступе ў інтэрнэт, а таксама пры карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Этот день в истории 28 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика