ВУП Беларусі ў студзені—маі ўзрос на 3,1 працэнта
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—маі 2012 года дасягнуў Br187,4 трлн, што на 3,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года пры гадавым прагнозе росту на 5-5,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Выпуск прамысловай прадукцыі за пяць месяцаў бягучага года павялічыўся на 7,2 працэнта і склаў Br265 трлн (гадавы прагноз росту — на 6-7 працэнтаў). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 17,6 працэнта пры гадавым прагнозе 13,5-14,5 працэнта.
Рост аб'ёму вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый у студзені—маі бягучага года склаў 106,1 працэнта (прагноз на год 104-105 працэнтаў), выраблена прадукцыі на Br25,4 трлн. Пры гэтым у арганізацыях, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 8,3 працэнта да Br23,4 трлн.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені—маі бягучага года склалі Br44,8 трлн, або 79 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. За кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 1 млн 674,7 тыс. кв.м жылля, што на 2,2 працэнта ніжэй за аналагічны перыяд мінулага года.