Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму па "мабільніку"

Источник материала:  
14.05.2012 22:24 — Новости Общества

Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму па “мабільніку”


Як паведаміў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, нядаўна для бальніцы набыта адмысловае дыягнастычнае абсталяванне: партатыўны камп’ютар, ЭКГ-апарат і сучасны мабільны тэлефон з выхадам у інтэрнэт.

Цяпер фельчары аддзялення хуткай дапамогі змогуць зрабіць ЭКГ хвораму на даму і па “мабільніку” адправіць вынікі ў абласную бальніцу, дзе кругласутачна дзяжурыць урач, які расшыфруе кардыяграму і паведаміць, ці пагражае пацыенту інфаркт. Калі пагражае, то хворага аператыўна даставяць у абласную бальніцу.

Дарэчы, набыта дыягнастычнае абсталяванне таксама для ўрачэбных амбулаторый, дзякуючы чаму фельчары змогуць на адлегласці раіцца з урачом-кардыёлагам наконт дыягназу і далейшага лячэння хворага. 
←Ротвейлер целый день "терроризировал" жителей Горок, но хозяин избежал уголовной ответственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика