Модны тыдзень пачаўся з "Веры"

Источник материала:  

Модны тыдзень пачаўся з "Веры"А завяршыўся дзеткамі-арыстакратамі і сюрпрызамі ад трох сясцёр. Bеlаrus Fаshіоn Wееk у чацвёрты раз прайшла ў Мінску.

Адкрыла тыдзень калекцыя пад назвай "Вера". Яе прывезла госця Bеlаrus Fаshіоn Wееk, запрошаны з Расіі дызайнер Даша Гаўзер. "Вера" прымусіла паверыць у выключную элегантнасць такіх рэчаў, як світары буйной вязкі з "бабуліным" узорам і жакеты ў "целагрэечным" стылі. Абрэзкавая тканіна, прынты ў выглядзе вялікіх кветак, арнамент і тонкія скураныя раменьчыкі з невялікай простай спражкай дадалі кантрасту, пакінуўшы ўражанне, што "Вера" — гэта квінсістэнцыя неверагодных па сіле рускіх жаночых характараў, у якіх і мудрасць, і жалезная воля, і нават крыху чараўніцкіх здольнасцяў.

Беларускі дызайнер Юлія Гілевіч, якая стварае адзенне пад брэндам "Fur Gаrdеn", паказала асенне-зімовую калекцыю, асноўныя матэрыялы якой — чорная скура, цяжкія цёплыя тканіны і футра. Вобраз шыкоўнай гарадской амазонкі, што ні пры якіх абставінах не жадае развітвацца са сваёй шыкоўнасцю. Высокія скураныя боты-панчохі, трыкатажныя сукенкі са шлейфам, паліто і сукенкі з футравай аздобай.

У гэтым сезоне ў Bеlаrus Fаshіоn Wееk у якасці гасцей, акрамя расіян, удзельнічалі дызайнеры з Польшчы і Грузіі. На працягу чатырох дзён, пакуль ішлі паказы, было паказана больш за 20 калекцый аўтарскага адзення. У калекцыі мадэльера Наталлі Гайдаржы некаторыя льняныя паліто і сукенкі з аздабленнем ручной работы дэманстравалі мадэлі Sіzе+. На Bеlаrus Fаshіоn Wееk гэта было ўпершыню.

Модны тыдзень пачаўся з "Веры"Марына, Вольга і Алена Парфяновіч — дызайнеры, калегі, а да таго ж і сёстры — сумясцілі ў сваёй калекцыі пер'е, лямец, бісер і карункі ручной работы. Хоць з такім элементам дэкору ў адзенні, як тыя ж пер'е ці бісер, дызайнеры часам асцярожнічаюць, каб не "ўпрыгожыць" зашмат. Тым не менш, рэчы атрымаліся яркія і адначасова вытанчаныя.

Заключныя паказы Тыдня моды ў Беларусі парадавалі і цудоўным адзеннем для дзетак. Беларускі дызайнер Юля Nеfеrtаrі стварыла дзіцячую калекцыю "Дынастыя". Рэчы ў англійскім стылі, пашытыя з твіду і аксаміту, выключна аздобленыя, адразу выклікаюць асацыяцыі з дзецьмі, якіх малявалі на паштоўках пачатку ХХ стагоддзя.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Беларусбанк пачаў ільготнае дакрэдытаванне насельніцтва на будаўніцтва жылля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика