Беларусбанк пачаў ільготнае дакрэдытаванне насельніцтва на будаўніцтва жылля

Источник материала:  

ААТ "ААБ Беларусбанк" пачало дакрэдытаванне грамадзян, якія заключылі крэдытныя дагаворы на ўмовах раней дзейнага ўказа № 185 для будаўніцтва жылых памяшканняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў банку.

"Цяпер у адпаведнасці з указам ад 17 красавіка 2012 года № 184, які ўступіў у сілу, службы крэдытавання ААТ "Беларусбанк" праводзяць работу па заключэнні дадатковых пагадненняў да крэдытных дагавораў у частцы павелічэння крэдытных ліній на ўмовах, прадугледжаных раней дзейным заканадаўствам, грамадзянам, якія заключылі крэдытных дагаворы на будаўніцтва жылых памяшканняў да ўступлення ў сілу ўказа № 13 і не належаць да катэгорый грамадзян, што маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, згодна з п.п. 1.1 гэтага ўказа", — растлумачылі ў Беларусбанку.

Для павелічэння памеру адкрытай крэдытнай лініі крэдытаатрымальніку неабходна прадаставіць у банк даведку аб каштарысным кошце кватэры і памеры ўнесеных сродкаў для аплаты кошту будаўніцтва кватэры, а таксама даведкі крэдытаатрымальніка і паручыцеляў аб сярэднямесячным даходзе за тры апошнія месяцы з называннем сумы падаходнага падатку, пенсійнага, прафсаюзнага ўзносаў і іншых вылічэнняў.

"У сувязі з прадугледжаным павелічэннем памераў адкрытых крэдытных ліній дадатковы аб'ём крэдытных рэсурсаў, патрэбны для фінансавання аб'ектаў, якія падлягаюць уводу ў эксплуатацыю ў 2012 годзе, складзе Br2588,1 млрд, — адзначылі ў банку. — Амаль 25 тыс. сем'яў, якія пачалі будаўніцтва жылля з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам № 185, атрымаюць магчымасць павялічыць памер адкрытых крэдытных ліній на ўмовах раней заключаных крэдытных дагавораў".

←Красота в прямом эфире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика