Размеркаванне: пра персанальныя заяўкі, "базавую арганізацыю" і платную магістратуру
10.04.2012 08:11
—
Новости Общества
Размеркаванне: пра персанальныя заяўкі, "базавую арганізацыю" і платную магістратуру
Ці можна пазбегнуць размеркавання пасля заканчэння ВНУ? Як задаволіць дзяржаўны інтарэс да ўласнай персоны і не парушыць пры гэтым свае жыццёвыя планы? У якім выпадку можна пераразмеркавацца? Ці магчыма размеркавацца ў прыватную кампанію? Што змянілася ў парадку размеркавання выпускнікоў пасля ўступлення ў сілу Кодэкса аб адукацыі? Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі цэнтральнага апарата Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі студэнты Белдзяржуніверсітэта літаральна засыпалі іх сваімі пытаннямі.
Усе нюансы будучага размеркавання студэнцкай моладзі тлумачылі намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра і галоўны прававы інспектар працы ЦК прафсаюза Ларыса Манюк.
Хто падлягае абавязковаму размеркаванню?
Да ўступлення ў сілу Кодэкса аб адукацыі маладымі спецыялістамі лічыліся выпускнікі, якія на момант заканчэння ВНУ навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў, прычым не мела значэння, за якія сродкі яны атрымлівалі адукацыю яшчэ паўгода таму — за свае ці за бюджэтныя. Цяпер абавязковаму размеркаванню падлягаюць усе, хто правучыўся на дзённай бюджэтнай форме навучання не менш за палову ад агульнага тэрміну навучання. Гэта значыць, што студэнт, які навучаўся за кошт бюджэтных сродкаў і быў адлічаны, напрыклад, на трэцім—чацвёртым курсе, а затым аднавіўся і давучваўся ўжо за кошт уласных сродкаў, таксама можа быць размеркаваны. Пры гэтым тэрмін працы па размеркаванні не змяншаецца прапарцыянальна часу навучання за кошт уласных сродкаў. Гэта значыць, што выпускнік будзе абавязаны адпрацаваць па размеркаванні два гады, як і яго аднакурснікі-"бюджэтнікі". А вось пры разліку сумы, якую выпускнік абавязаны будзе вярнуць дзяржаве ў якасці кампенсацыі за сваё нежаданне працаваць па размеркаванні, гады яго платнага навучання ўключацца не будуць.
Калі студэнт больш за палову тэрміну вучыўся за кошт бюджэтных сродкаў, а затым перавёўся на платнае завочнае аддзяленне, то ён таксама падпадае пад размеркаванне. За выключэннем выпадку, калі ён працуе па сваёй спецыяльнасці.
Якім чынам ва ўстанове адукацыі вызначаецца чарговасць размеркавання студэнтаў і ці можа выпускнік разлічваць на задавальненне персанальнай заяўкі?
Згодна з п.14 новага Палажэння рашэнне аб размеркаванні выпускніка прымаецца з улікам:
- вынікаў яго паспяховасці;
- удзелу ў навукова-даследчай дзейнасці, грамадскай рабоце;
- месца праходжання вытворчай і пераддыпломнай практыкі;
- стану здароўя, сямейнага становішча і месца жыхарства сям'і;
- рэкамендацыі ўстановы адукацыі аб найбольш мэтазгодным накіраванні выпускніка на працу і яго асабістых пажаданняў.
Выпускнікі, якія размяркоўваюцца ў ліку першых, тэарэтычна маюць перавагу ў выбары будучага месца працы, паколькі колькасць заявак, з якіх яны могуць выбіраць, у іх намнога большая. Але існуе і паняцце чарговасці заявак. Да новаўвядзенняў сёлетняга размеркавання трэба аднесці з'яўленне такога паняцця, як "базавая арганізацыя". Гэта структура, якая заключае дагавор з установай адукацыі аб узаемадзеянні і, адпаведна, бярэ на сябе абавязацельствы па забеспячэнні студэнтаў працоўнымі месцамі для практыкі і працаўладкаванні маладых спецыялістаў.
Згодна з дагаворам, базавая арганізацыя можа аказваць дапамогу і ў арганізацыі вучэбнага працэсу — напрыклад, стварэнні на прадпрыемстве кафедраў. Паводле новага Палажэння аб размеркаванні, базавая арганізацыя будзе мець пераважнае права на задавальненне сваёй патрэбы ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй, спецыялістах і рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і рабочых і служачых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Раней камісія па размеркаванні павінна была ў першую чаргу задавольваць заяўкі ад дзяржаўных арганізацый і арганізацый з дзяржаўнай доляй уласнасці ў статутных фондах. А "базавая арганізацыя" — паняцце больш шырокае: гэта могуць быць і акцыянерныя таварыствы, і рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій, і тыя ж бюджэтныя арганізацыі. Пры наяўнасці некалькіх базавых арганізацый задавальненне іх патрэбы ў спецыялістах будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці, якая будзе вызначацца, зыходзячы з даты заключэння адпаведных дагавораў аб узаемадзеянні.
Пасля задавальнення патрэб у спецыялістах непасрэдных заказчыкаў кадраў можа ажыццяўляцца размеркаванне выпускнікоў у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй у іншыя арганізацыі на падставе іх пісьмовых запытаў. Пісьмовыя запыты арганізацый-заказчыкаў кадраў і іншых арганізацый будуць задавальняцца ў наступных выпадках:
- калі выпускнікі ўключаны ў банк звестак адоранай моладзі і банк звестак таленавітай моладзі;
- калі запыты паступілі з арганізацый, дзе выпускнікі праходзілі вытворчую і пераддыпломную практыку;
- калі адсутнічаюць месцы работы, згодна з пададзенымі ва ўстанову адукацыі заказчыкамі кадраў заяўкамі на падрыхтоўку.
Прасцей кажучы, персанальныя заяўкі будуць задавальняцца або ў выпадку адсутнасці заявак ад непасрэдных заказчыкаў кадраў, або ў выпадку наяўнасці такога важнага аргумента, як праходжанне выпускніком практыкі на пэўным прадпрыемстве ці ў арганізацыі. Аднак гарантыі, што персанальная заяўка будзе задаволена, усё ж такі няма.
Што хаваецца пад "мэтазгоднасцю размеркавання"?
Пэўнае тлумачэнне гэтага паняцця Палажэнне не ўтрымлівае. Звычайна мэтазгоднасць трактуюць як варыянт размеркавання, што ўлічвае наступныя фактары: адпаведнасць атрыманай спецыяльнасці, магчымасць прафесійнай самарэалізацыі, кар'ернага росту, забеспячэнне сацыяльных гарантый, геаграфічнае размяшчэнне арганізацый з улікам асабістых абставін выпускніка (яго сямейнага становішча, месца пражывання бацькоў і гэтак далей). Аднак падыход з улікам "геаграфіі" пражывання выпускнікоў не зусім апраўданы, паколькі не заўсёды ўлічвае інтарэсы выпускнікоў. Жыццёвыя і сямейныя сітуацыі бываюць вельмі розныя, і не заўсёды выпускнік хоча вяртацца ў тую мясцовасць, адкуль ён прыехаў на вучобу. Не выключана, што размеркаванне для яго — гэта адзіная магчымасць вырвацца са свайго не заўсёды прывабнага акружэння. Таму ў такіх выпадках выпускніку можна параіць загадзя напісаць заяву ў камісію па размеркаванні, дзе ўказаць свае прычыны і пажаданні. Як паставіцца да гэтага камісія — ужо іншае пытанне, але падчас працэдуры размеркавання можна будзе спаслацца на факт звароту.
Што рабіць, калі выпускнік хоча прадоўжыць сваё навучанне на больш высокай ступені ці адпрацаваў год па размеркаванні, але жадае паступіць у магістратуру? Ці прыйдзецца яму вяртаць сродкі ў бюджэт? І ўвогуле, колькі гадоў прыйдзецца працаваць на дзяржаву?
Лепш за ўсё не рабіць перапынкаў паміж навучаннем і паступаць, напрыклад, ва ўстанову вышэйшай адукацыі — у год заканчэння сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а ў магістратуру — у год заканчэння навучання на першай ступені вышэйшай школы.
Калі малады чалавек адпрацаваў не менш як адзін год пасля атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі і паступіў ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то па выніках навучання ў ёй ён будзе размеркаваны на работу на адзін год.
Незалежна ад таго, колькі малады спецыяліст адпрацаваў пасля заканчэння ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступіўшы ў ВНУ і скончыўшы яе, ён будзе адпрацоўваць два гады.
Калі малады чалавек паступіць у магістратуру ў год заканчэння першай ступені вышэйшай школы, то ён будзе адпрацоўваць свае два гады ўжо пасля заканчэння магістратуры. Выпускнік магістратуры можа быць размеркаваны нанава альбо накіроўваецца на адпрацоўку па месцы першага свайго размеркавання. Калі пасля заканчэння навучання на першай ступені ён адпрацаваў адзін год і толькі затым паступіў на дзённую форму навучання магістратуры, то, адпаведна, пасля магістратуры ён будзе адпрацоўваць яшчэ адзін год. Прычым не мае значэння, на платнай ці бюджэтнай форме ён навучаўся ў магістратуры, — свой доўг дзяржаве за бясплатнае навучанне на першай ступені ў выглядзе працы па размеркаванні ён мусіць вярнуць. І нават калі малады чалавек едзе за мяжу, каб навучацца там у магістратуры, яму ўсё роўна абавязкова нагадаюць пра яго доўг перад дзяржавай, як толькі той вернецца на радзіму.
І яшчэ адзін прынцыповы момант, звязаны з уступленнем у дзеянне Кодэкса аб адукацыі. Паступленне ў "платную" магістратуру пасля бюджэтнага навучання ў ВНУ зараз магчыма толькі пасля адпрацоўкі па выніках навучання на першай ступені ці пасля вяртання сродкаў адпаведна неадпрацаванаму тэрміну. Паступіць на платную форму навучання ў ВНУ пасля заканчэння бюджэтнай формы навучання ў ССНУ таксама можна толькі пасля адпрацоўкі па размеркаванні. Тое ж тычыцца і навучання на платнай форме ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, калі малады чалавек паступае ў ССНУ адразу пасля заканчэння прафесійна-тэхнічнай установы. Усе гэтыя моманты пры планаванні свайго жыцця варта дакладна пралічваць.
У аспірантуру таксама лепш паступаць у год заканчэння магістратуры — гэта дазволіць не адпрацоўваць год ці два пасля заканчэння магістратуры, а абмежавацца абавязковай двухгадовай адпрацоўкай, якая прадугледжана кантрактам на падрыхтоўку аспіранта. Дарэчы, раней выпускнікі аспірантуры павінны былі адпрацаваць тры гады, а цяпер ім пакінулі толькі два гады адпрацоўкі.
Ці можна "адкупіцца" ад размеркавання?
Парадак вяртання сродкаў у рэспубліканскі ці мясцовыя бюджэты, выдаткаваных на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста дзейнічаў і раней. Новае Палажэнне аб парадку вяртання сродкаў ахоплівае таксама і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У ім запісана, што вярнуць дзяржаве сродкі абавязаны маладыя спецыялісты, рабочыя, служачыя, так званыя "мэтавікі" і навуковыя работнікі вышэйшай кваліфікацыі, якія не адпрацавалі вызначаны тэрмін абавязковай працы. Выпускнік мае права адмовіцца ад работы па размеркаванні (пераразмеркаванні) ці ад накіравання на працу (наступнага накіравання на працу) і добраахвотна вярнуць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на яго падрыхтоўку. І ў гэтым заключаецца галоўнае адрозненне новага палажэння ад папярэдняга дакумента. Цяпер фактычна яшчэ на этапе размеркавання выпускнік можа заявіць пра сваё нежаданне працаваць па размеркаванні ці накіраванні і звярнуцца па разлік сумы сродкаў, выдаткаваных на яго навучанне. Пасля ўнясення сродкаў ён можа атрымаць даведку аб свабодным працаўладкаванні. У тым выпадку, калі малады спецыяліст не прыступіў да працы ці звольніўся да заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі і не жадае вяртаць у бюджэт сродкі ў добраахвотным парадку, грошы будуць спаганяцца з яго ў судовым парадку,