Шаркаўшчынская ЦРБ першая ў вобласці атрымала сучасны аўтамабіль хуткай дапамогі

Источник материала:  
28.03.2012 15:25 — Новости Общества

Шаркаўшчынская ЦРБ першая ў вобласці атрымала сучасны аўтамабіль хуткай дапамогі


Іншага слова, як лялька, не падбярэш да новага аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, які папоўніў аўтапарк Шаркаўшчынскай ЦРБ напрыканцы сакавіка.

Калі быць дакладным, то называецца гэта дзіва тэхнікі аўтамабіль спецыяльны для аказання хуткай медыцынскай дапамогі Wolkswagen Crafter "ВітАўта-VM". Як аснова выступае мікрааўтобус вядомага нямецкага аўтавытворцы, а вось для мэтаў медыцыны прыстасоўвала яго ўжо ў нас, у Беларусі, сумеснае беларуска-расійскае ТАА "Грандыскар".

Шаркаўшчынская ЦРБ першая ў вобласці атрымала сучасны аўтамабіль хуткай дапамогі
Вадзіцель Сяргей Сямёнаў даставіў новы аўтамабіль хуткай дапамогі з Віцебска

Якім чынам з’явілася новая тэхніка ў нашым раёне, расказаў галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома.

- Гэта машына атрымана намі ў межах абласной праграмы па дааснашчэнні станцый хуткай медыцынскай дапамогі сучаснымі аўтамабілямі, ініцыятарам якой выступіў наш губернатар Аляксандр Мікалаевіч Косінец. Прыемна, што атрымалі мы машыну такога тыпу першымі ў вобласці, а адбылося гэта дзякуючы таму, што райвыканкам своечасова выдзеліў грошы з раённага бюджэта на яе пакупку. Новы аўтамабіль хуткай дапамогі дазволіць абслугоўваць нашых пацыентаў згодна з сучаснымі патрабаваннямі. У ім ўстаноўлены поўны камплект медыцынскага абсталявання для аказання неадкладнай дапамогі на ўзроўні рэанімацыйнага аддзялення раённай або абласнай бальніцы.

"Будзем выкарыстоўваць яго для дзяжурства на масавых мерапрыемствах, святах"

- Будзем выкарыстоўваць яго для дзяжурства на масавых мерапрыемствах, святах. Таксама мадыфікаваны ён з такім разлікам, каб забяспечыць максімальна зручную транспартацыю хворых нават у цяжкім становішчы і на вялікія адлегласці, калі, напрыклад, трэба даставіць пацыента ў абласную бальніцу ці ў Полацк. Увогуле, ад імя нашых медыкаў хочацца сказаць дзякуй раённым уладам у асобе старшыні райвыканкама Мечыслава Віктаравіча Морхата за тое, што пайшлі насустрач і выдзелілі грошы на пакупку. Я думаю, да маіх словаў далучацца ўсе шаркаўчане і жыхары раёна, бо ў першую чаргу аўтамабіль хуткай дапамогі будзе служыць для аховы здароўя нашых людзей.

Шаркаўшчынская ЦРБ першая ў вобласці атрымала сучасны аўтамабіль хуткай дапамогі
Старшы фельчар хуткай дапамогі Наталля Рудак на рабочым месцы ўнутры аўтамабіля, якое абсталявана ўсім неабходным згодна з сучаснымі патрабаваннямі

 
←Женщина из Курска родила 10 детей!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика