На хвалях "Аўтарадыё" будзе вяшчаць радыё “Сталіца”

Источник материала:  
28.03.2012 15:27 — Новости Общества

На хвалях "Аўтарадыё" будзе вяшчаць радыё “Сталіца”


На мінулым тыдні ўжо было пробнае тэставанне. А пераход з УКХ у ФМ дыяпазон адбудзецца ў красавіку.

Пра тое, што частату 105,1 МГц аддалі радыё “Сталіцы”, распавёў Еўрарадыё дырэктар радыёстанцыі Алег Міхалевіч:

“105,1 - так, нам выдзелілі гэтую хвалю. Хутчэй за ўсё пачнем на ёй вяшчаць у красавіку. На мінулым тыдні ўжо было пробнае тэставанне”.

Пра тое, што гэтую частату верагодна перададуць радыё “Сталіцы,” стала вядома яшчэ ў студзені 2012-га.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года рэдакцыя "Аўтарадыё" атрымала прадпісанне Мінсувязі аб спыненні дазволу на права выкарыстання частот. Загад аб спыненні вяшчання "Аўтарадыё" быў вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На ім стаяў подпіс старшыні камісіі Алега Праляскоўскага.

Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала “невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас выбарчай кампаніі "Аўтарадыё" пускала ў эфір ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава і Някляева, дзе тыя заклікалі прыходзіць “на плошчу”. 
←Шаркаўшчынская ЦРБ першая ў вобласці атрымала сучасны аўтамабіль хуткай дапамогі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика