Цэнтралізаванае тэставанне праводзіцца па новым графіку

Источник материала:  

Зацвердзілі сёлетні графік правядзення цэнтралізаванага тэставання, паведамляе БелТА.

Першы іспыт пройдзе па беларускай мове 13 чэрвеня. Рускую мову абітурыенты будуць здаваць 14 чэрвеня, 16 − біялогію, 17 − матэматыку, 19 − грамадазнаўства, 20 − хімію, 21 − сусветную гісторыю навейшага часу, 23 − фізіку, 24 − гісторыю Беларусі, 26 − замежную мову, 27 − геаграфію.

Пачатак усіх іспытаў − а 11 гадзіне.

Запісацца на цэнтралізаванае тэставанне можна будзе з 2 мая да 1 чэрвеня ўключна.

Для тых, хто не змог па ўважлівай прычыне прыйсці на тэставанне па графіку, прадугледжаны рэзервны дзень 4 ліпеня. Зарэгістравацца на рэзервны іспыт трэба з 27 чэрвеня да 1 ліпеня.

Летась ЦТ праводзілі з 14 да 29 чэрвеня. Графік змянілі, таму што з 1 да 12 чэрвеня пройдуць выпускныя экзамены.

Паводле БелТА.

←Прыём у прафесійна-тэхнічныя ўстановы прапануюць зрабіць круглагадовым

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика