Прыём у прафесійна-тэхнічныя ўстановы прапануюць зрабіць круглагадовым
14.03.2012 09:13
—
Новости Общества
Прыём у прафесійна-тэхнічныя ўстановы прапануюць зрабіць круглагадовым
Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што ў рэйтынгу прафесій, якім аддае перавагу сучасная моладзь, рабочыя прафесіі або ўвогуле не фігуруюць, або займаюць апошнія пазіцыі. У сталіцы, напрыклад, больш як 70% выпускнікоў школ паступаюць у ВНУ і папаўняюць шэрагі мала запатрабаваных юрыстаў, эканамістаў і бухгалтараў. Пры гэтым найбольш шанцаў працаўладкавацца маюць на сёння прадстаўнікі менавіта рабочых прафесій... І пытанне, дзе ўзяць рабочыя рукі, становіцца для беларускай эканомікі ўсё больш актуальным.
Летась паказчыкі прыёму не змаглі выканаць прафтэхустановы сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У гэтым годзе выпуск з базавай школы зменшыцца яшчэ на 6,5 тысячы чалавек і на 11,3 тысячы чалавек зменшыцца выпуск з сярэдняй школы. Таму можна меркаваць, што праблемы з укамплектаваннем прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў будуць і сёлета.
На думку начальніка прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Эдуарда Ганчара, часта маладыя людзі не ідуць ва ўстановы прафтэхадукацыі не толькі таму, што "імідж некаторых з іх — не лепшы, але яшчэ і таму, што не лепшы і імідж некаторых прадпрыемстваў".
— Лічу, што прафтэхустановам і заказчыкам кадраў трэба разам ушчыльную працаваць з моладдзю, пачынаючы з правядзення прафарыентацыйнай работы, — заявіў, звяртаючыся да прадстаўнікоў абласцей падчас анлайн-калегіі ў Міністэрстве адукацыі, Эдуард Ганчар. — А што тычыцца сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, то даўно вядома, што калі яго кіраўнік ці спецыялісты прадпрыемства самі не падбяруць сабе ўчарашніх школьнікаў для навучання, не прапануюць ім прыстойныя ўмовы для працы і жыцця, то ніякага эфекту не будзе. У гэтай сферы тым больш патрабуецца індывідуальны падыход. Я бы папрасіў усіх звярнуць увагу на сайты ўстаноў адукацыі, асабліва на тую частку, дзе ўтрымліваецца інфармацыя аб прыёме. Як правіла, гэта фармальная інфармацыя, якая не выклікае асаблівай цікавасці ў моладзі. А па праграмах адукацыі для дарослых (і ўвогуле на сайтах) няма практычна ніякай інфармацыі. Нядаўна наш міністр паспрабаваў знайсці месца для навучання ўмоўнага знаёмага: прагледзеў усе сайты ўстаноў прафтэхадукацыі Мінска, але нічога не змог там знайсці. Хоць у недзяржаўных вучэбных цэнтрах падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ёсць вельмі прыцягальныя прапановы.
Эдуард Ганчар лічыць перападрыхтоўку рабочых па праграмах дадатковай адукацыі адным з важнейшых напрамкаў у забеспячэнні заказу кваліфікаваных рабочых:
— Займацца перападрыхтоўкай дарослых павінна кожная навучальная ўстанова, прычым праграмы для іх могуць быць рэалізаваны і па вячэрняй форме навучання. Яе трэба больш актыўна развіваць. Выкарыстоўваючы вячэрнюю форму, мы можам узяць на сябе часткова і навучанне студэнтаў ВНУ рабочым прафесіям, якія спатрэбяцца ім для работы ў пазаўрочны час, у тым ліку і ў будаўнічых атрадах. А чаму б усім рэгіёнам не выкарыстоўваць прыём па праграмах прафтэхадукацыі круглы год? Прычым не толькі ў завочнай, але і ў дзённай і вячэрняй формах атрымання адукацыі? Тым больш што кожны год шэрагі беспрацоўных папаўняюць каля 600 выпускнікоў агульнаадукацыйных школ, ад 12 да 14 тысяч чалавек мабілізуюцца з Узброеных Сіл, і частка з іх не мае прафесійнай падрыхтоўкі. А з ВНУ адлічваецца вялікая колькасць студэнтаў... Не ўсе яшчэ разумеюць неабходнасць скарачэння тэрмінаў навучання па праграмах прафтэхадукацыі. Аднак ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы і Міністэрства адукацыі. Ёсць рэкамендацыя, як гэта можна зрабіць без урону для якасці падрыхтоўкі. Скарачэнне тэрмінаў навучання паскорыць абарот у падрыхтоўцы рабочых кадраў і дазволіць нам дадаткова прыцягнуць выпускнікоў школ папярэдніх гадоў, якіх нярэдка проста адпужваюць вялікія і не заўсёды абгрунтаваныя тэрміны навучання.