У Беларусі выбралі 50 маладых людзей, якіх навучаць бізнэсу за кошт ЕС
01.03.2012 19:13
—
Новости Общества
Паўсотні маладых беларусаў, якіх адабралі ў выніку правядзення конкурса, у сакавіку-траўні сёлета пройдуць трэнінгавы курс, а пасля ў жніўні паўдзельнічаюць у сумесным маладзёжным лагеры па развіцці прадпрымальніцтва ў Літве. Акрамя навучання іх чакае сустрэча з прадстаўнікамі літоўскай улады і бізнэсу, паведамляе БЕЛТА.