Пра гэта гавораць

Источник материала:  

У Мінску

Выпіска — праз інтэрнэт. І ніякіх чэргаў

У Мінску цяпер можна бясплатна замовіць выпіску з амбулаторнай карты па інтэрнэце.

— Такая паслуга неабходная, каб зменшыць колькасць чэргаў, — расказала начальнік аддзела першаснай медыка-санітарнай дапамогі Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Людміла Лугавец.

Выпіскі з амбулаторных картаў патрэбны тым, хто збіраецца ехаць у санаторый, праходзіць вадзіцельскую камісію ці прафілактычны медагляд. Просяць выпіску таксама ў ваенкамаце. Для таго, каб яе атрымаць, выкарыстаўшы новую сістэму, патрэбна зайсці на сайт паліклінікі, спампаваць бланк заявы, запоўніць яго і адправіць на электронны адрас патрэбнай медустановы. Выпіску можна забраць праз 5 дзён, прад'явіўшы пашпарт ці іншы дакумент, што пацвярджае асобу.

На Брэстчыне

Аўталаўкі з навігатарам

Праца аўтакрам на Брэстчыне цяпер будзе кантралявацца з дапамогай GРS-навігатара.

Машыны не заўжды дабіраюцца ў далёкія вёскі ў вызначаны час. Вырашыць праблему паспрабуюць з дапамогай прылады, якая будзе адсочваць, дзе ў гэты момант знаходзіцца крама на колах, якая, па правілах, мае права спазняцца хіба што на 10-15 хвілін.

— Аўталаўкі абслугоўваюць каля 83 тысяч жыхароў Брэстчыны, таму важна, каб машыны дабіраліся да пакупнікоў своечасова і не прымушалі людзей чакаць,  — расказаў намеснік старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Васіль Міхалюк.

Кантраляваць аўталаўкі з дапамогай навігатараў, па словах Васіля Міхалюка, у Брэсцкім аблспажысаюзе пачалі першымі ў Беларусі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

У Чачэрску

Абваліўся дах прыватнага дома

Гаворка ідзе пра жылы дом, размешчаны па вуліцы Пушкіна ў Чачэрску.

— Было ўстаноўлена, што частковае абвальванне даху на столевае перакрыцце з пашкоджаннем цаглянага франтона адбылося з-за няправільнага мантажу крокваў пры будаўніцтве дома, а таксама з-за павелічэння снегавой нагрузкі на дах, — расказаў рэдакцыі старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. На шчасце, пацярпелых няма. Далейшай пагрозы разбурэння дома няма. Гаспадыня ад пераезду да родных адмовілася.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Непростые вопросы на бытовом уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика