Шмат снегу і лютыя маразы

Источник материала:  

Прагназуецца, што ў выхадныя ўначы будзе да мінус 34 градусаў

І на гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца вельмі халоднае надвор'е, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У сераду і чацвер атмасферны ціск пачне павялічвацца, кароткачасовы снег чакаецца толькі месцамі, а маразы зноў узмоцняцца. уначы прагназуецца мінус 13—20, пры праясненнях ужо 21—25 градусаў ніжэй за нуль; удзень — 10—17 марозу.

Сіноптыкі прагназуюць, што сапраўды па-сур'ёзнаму мы пачнем мерзнуць напрыканцы тыдня, калі чарговую порцыю халоднага паветра прынясе ў Беларусь арктычнае паветра з Сібіры. Мяркуецца, што 10—12 лютага ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, а маразы ўначы ўсталююцца ў межах мінус 22—30 градусаў, месцамі нават да 32—34 градусаў ніжэй за нуль. Будзе холадна і ўдзень, калі чакаецца 13—20 марозу, месцамі — да 25 градусаў ніжэй за нуль. Толькі ў нядзелю ў заходніх раёнах краіны ўначы мінус 17—22 градусы, удзень — 7—12 марозу.

Сіноптыкі адзначаюць, што ў мінулыя выхадныя моцныя снегапады былі зафіксаваны на паўднёвым усходзе Беларусі. Толькі за некалькі дзён вышыня снежнага покрыва на ўсходзе краіны павялічылася на 6—12 сантыметраў, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — на 21—37 см.

Сяргей КУРКАЧ.

←Непростые вопросы на бытовом уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика