У халадэчу — гранічная пільнасць
04.02.2012
—
Новости Общества
Абагравальнікі, печы, запалкі — пад асаблівы нагляд дарослых
У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы навакольнага паветра Мінскае гарадское ўпраўленне МНС просіць мінчан быць гранічны асцярожнымі.
— Жыхарам шматкватэрных дамоў для абагрэву памяшканняў трэба выкарыстоўваць толькі бытавыя сертыфікаваныя электранагравальныя прыборы, пры гэтым не дапускаць перагрузкі электрасеткі. Асабліва важна ўлічваць гэтае патрабаванне ў старых дамах са слабай электраправодкай. Ні ў якім разе не пакідайце абагравальнікі ўключанымі на ноч і не дазваляйце дзецям нагляд за імі. Карыстацца самаробнымі абагравальнікамі — надзвычай небяспечна, — гаворыць прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дамбоўскі.Сяргей РАСОЛЬКА.