Добрыя вокны сталіцы

Источник материала:  

За акном мінус дваццаць пяць. Не кожны жыхар спакусіцца ў гэткую "спёку" адчыніць фортку і тым больш выйсці на вуліцу — лепей не рызыкаваць, як раяць медыкі.

А за акном не толькі страшэнная халадэча. За незамерзлым шклом сучаснага аконнага еўрапакета няцяжка заўважыць надзьмутых ад сцюжы птушак — нашых спрадвечных спадарожнікаў. Яны моўчкі і нерухома сядзяць на галінках дрэў, сумна пазіраючы то на мінакоў, то на шчыльна зачыненыя вокны.

Добрыя вокны сталіцы

Свет не без добрых людзей. Шмат хто паклапаціўся не толькі пра свой камфорт, але не паленаваўся змайстраваць птушыную кармушку, прыладзіць яе на балконе ці дрэве пад вакном, насыпаць круп, семак. Каля гэткіх дабрадзейных вокнаў снуюць удзячныя людзям вераб'і, сініцы, а часам і лясныя госці — зелянушкі. Нешта перападае тут і галубам, і вароне, і блакітнавокім галкам.

За адным з гэткіх добрых вокнаў па сталічным завулку імя Калініна жыве Валянціна Кузняцова (на здымку). Яна — заўсёдная памочніца сваім крылатым сябрам, таму, калі наступае зіма, птушкі ведаюць, дзе ім будуць рады.

Анатоль Кляшчук.

фота аўтара.

←Следства вядуць прафесіяналы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика