За двое сутак у Мінску эвакуіруюць па 100 машын

Источник материала:  
30.01.2012 18:36 — Новости Общества

За двое сутак у Мінску эвакуіруюць па 100 машын


За двое сутак у Мінску эвакуіруюць па 100 машын
Фото: photo.bymedia.net
А аўтамабілі, якія замінаюць прыборцы снегу, проста перацягваюць на суседнія вуліцы.

На каких улицах Минска будут убирать снег 31 января - 6 февраля >>>

У Мінску працягваюць змагацца са снегам. Таму, калі вы не можаце знайсці сваё аўто, не здзіўляйцеся. Яго звезлі на эвакуатары.

“За суткі на штрафстаянку даставілі 47 машын. Але гэта таксама тыя, хто кіраваў машынай нецвярозым ці без правоў. У большасці выпадкаў машыны, якія замінаюць прыборцы снегу, проста перастаўляюць”, – паведамілі Еўрарадыё ў сталічнай ДАІ.

Кіроўца можа знайсці сваю машыну на супрацьлеглым баку вуліцы, ці на суседняй. Пераставіць могуць і тую машыну, якая прыпаркаваная без парушэння правілаў.

“Калі неабходна для расчысткі, могуць прыбраць машыну. Але на штрафстаянку не павязуць”, – гавораць у ДАІ Партызанскага раёна.

А калі кіроўца ўсё ж парушыў правілы паркоўкі, могуць даць штраф. Але машыну могуць і не адвозіць на штрафпляцоўку: пакінуць квіток пра штраф на лабавым шкле. Штрафы, дарэчы, немаленькія:

“38 тысяч каштуе эвакуацыя, эвакуатарам ДАІ. За парушэнне правілаў паркоўкі штраф – 35 тысяч, калі першы раз, другі раз – 70. І дзве базавыя велічыні за штрафстаянку”, – 143 тысячы, падсумоўваюць у ДАІ.

На штрафстаянку адвозяць не ўсе машыны, бо … не хапае рэсурсаў:

“Калі машына адна ці дзве, то іх можна адвезці на штрафстаянку. А калі больш – эвакуатар не справіцца, трэба шмат часу”, – кажа дарожны інспектар.

А вось рабочым, якія прыбіраюць снег, машыны замінаюць. А каб выклікаць эвакуатар, трэба загадзя ўзгадняць з начальствам.

“Гэта трэба з начальствам узгадняць. Уначы гэта магчыма, а ўдзень – складана. Калі запланаваная на ноч прыборка вуліцы, то гэта магчыма”, – кажа рабочая з “Упраўлення цэнтр” Алена Уладзіміраўна.

У гэтым сезоне яна толькі аднойчы прасіла эвакуіраваць машыну, але не на штрафляцоўку, а на супрацьлеглы бок вуліцы.

Як даведалася Еўрарадыё, агулам з 25 па 27 студзеня ДАІ эвакуіравала больш за 100 машын.
←В Червенском районе дебоширы будут патрулировать дискотеки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика