Знайсці чалавека

Источник материала:  

Знайсці чалавекаПошукі Івана Лукашуна, 1992 года нараджэння, навучэнца 4 курса Лідскага каледжа, які прапаў без вестак у ноч з 13 на 14 студзеня, пакуль застаюцца безвыніковымі. Пра гэта паведаміў учора карэспандэнту "Звязды" начальнік аддзялення вышуковай работы аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Сяргей Шваб.

Высветлена, што напярэдадні Іван адпачываў у клубе "РrоsреKt". Пакідаючы яго, хлопец разбіў (можа, выпадкова) шыбу ва ўваходных дзвярах. Пасля чаго пабег за рог будынка і перасек тэрыторыю размешчанай побач аўтазаправачнай станцыі. Гэта зафіксавана камерай відэаназірання. Аднак далейшыя падзеі пакуль застаюцца невядомымі.

За агароджай АЗС ідзе схіл да двух пажарных вадаёмаў і балоцістай тэрыторыі за імі. У першыя дні пошукавай працы, якая ўскладнялася ўмовамі надвор'я і снежным покрывам, гэтую мясцовасць абследавалі вадалазы і супрацоўнікі МНС. У пошуку дапамагаюць гарадскія службы, плануецца таксама прыцягнуць ваеннаслужачых унутраных войскаў і пагранічнікаў. Занепакоены і сябры Івана Лукашуна, якія размяшчаюць "арыенціроўкі" пра яго не толькі ў Лідзе, але і ў іншых населеных пунктах. Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне Івана Лукашуна, просім патэлефанаваць у Лідскі РАУС <І>(520202, 524229 ці 102).

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Почему мама отказывается от сына ради алкоголя?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика