МЗС: рэзалюцыя ПАСЕ — звычайны шаблонны дакумент

Источник материала:  

У МЗС Беларусі лічаць рэзалюцыю ПАСЕ па Беларусі звычайным шаблонным дакументам, заявіў учора начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

"Прыняты даклад можна назваць звычайным шаблонным дакументам, напісаным на аснове сумніўных матэрыялаў і фальшывых абвінавачанняў з сеткі інтэрнэт. Аўтар (Андрэс Херкель, дакладчык ПАСЕ па Беларусі, лідар эстонскай дэлегацыі ў Савеце Еўропы. — Заўвага БЕЛТА) Беларусь не наведваў і па беларускую візу не звяртаўся. Яго не было сярод членаў парламенцкай дэлегацыі Эстоніі, якая наведала Мінск у кастрычніку мінулага года ў рамках міжпарламенцкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Гэта шмат аб чым сведчыць", — сказаў Андрэй Савіных.

Акрамя таго, паводле яго слоў, ПАСЕ нават не запрасіла беларускіх парламентарыяў на разгляд гэтага опуса. "Гэта з'яўляецца відавочным доказам прадузятасці і ангажаванасці іх падыходаў. Ва ўсіх такіх дзеяннях апошнім часам мы бачым вельмі мала разумнага сэнсу, адсутнічае логіка. Яны хутчэй накіраваны на абслугоўванне кар'ерных, рэпутацыйных або палітычных патрэб саміх ініцыятараў", — дадаў прэс-сакратар беларускага МЗС.

←В Светлогорском районе милиция провела оперативно-профилактическую отработку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика