РОЗГАЛАС

Источник материала:  
МЗС рэкамендуе Беларусам адмовіцца ад выезду за межы курортных зон Егіпта

Аб гэтым учора на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

Цяпер абстаноўка ў Егіпце прадаўжае заставацца напружанай. У сувязі з гадавінай рэвалюцыі прагназуецца абвастрэнне сітуацыі, у краіне адчуваюцца перабоі з бытавым газам, бензінам, а ў некаторых раёнах і з хлебам. "Усё гэта ў любы момант можа справакаваць масавае нездавальненне і чарговыя акцыі пратэсту", — адзначыў Андрэй Савіных.

Па квіток — не толькі ў касу

На Мінскім чыгуначным вакзале ўсталявалі тэрміналы па продажы аквіткоў на прыгарадныя цягнікі.

Пяць тэрміналаў, адзін з якіх размешчаны ў галоўным фае будынка вакзала, а астатнія — ў зале прыгарадных кас, як адзначыў начальнік Мінскага чыгуначнага вакзала Уладзімір Грыгаровіч, пакуль не карыстаюцца асаблівым попытам у пасажыраў.

— Гэтай навінцы ўсяго некалькі дзён (адзін з тэрміналаў пакуль яшчэ трэба настроіць), людзі яшчэ не звыкліся.

Аплачваць квіток у тэрмінале можна з дапамогай пластыкавай карткі любога банка. Тыя, у каго з сабой толькі наяўныя грошы, купіць квіток праз тэрмінал не змогуць. Пасажыры, якія карыстаюцца льготамі на праезд, таксама павінны звяртацца толькі ў касы.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Адпомсціла... машыне

З сякерай на "Мазду" выйшла жыхарка Жлобіна пасля таго, як яе няпоўнагадовага сына разам з такім жа сябрам чарговы раз затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Хлопцы неаднаразова каталіся ў аўто, якое належыць бацьку сябра. Як расказаў начальнік аддзела ўпраўлення СК па Жлобінскім раёне Андрэй Сялягін, 40-гадовая жанчына некалькі разоў прасіла, каб сваяк сябра яе сына не дазваляў браць дзецям машыну, і нават папярэджвала, што пасячэ сродак перасоўвання. Нарэшце ноччу абяцанне было выканана. Страты, нанесеныя машыне, перавышаюць Br1,5 млн. рублёў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Хабар, каб... не звольнілі

37-гадовы жыхар Смаргоні, займаючы пасаду на адным з мясцовых прадпрыемстваў, паабяцаў двум парушальнікам, што пераканае кіраўніцтва, каб іх не звольнілі. Але насамрэч, узяўшы паўтара мільёна рублёў, дапамагаць не збіраўся.

Прараб, заспеўшы падначаленых за гультайствам, сказаў, што з імі цяпер развітаюцца. Пасля чаго рабочыя выйшлі праз брыгадзіра на "памочніка", якія ўзяў грошы "ні за што". Верагодна, акрамя махляра, прыйдзецца адказваць па законе і брыгадзіру, які падазраецца ў падбухторванні да дачы хабару, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←В Светлогорском районе милиция провела оперативно-профилактическую отработку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика