2 студзеня можа быць выхадным

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка рэкамендуе кіраўнікам працоўных калектываў зрабіць 2 студзеня выхадным днём.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такое рашэнне прынята "ў сувязі са шматлікімі зваротамі" да кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка "даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай працы ў святочныя дні аб'ектаў жыццезабеспячэння краіны, і найперш аховы здароўя, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі".

Некалькі дзён таму намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік паведаміў СМІ, што 2 студзеня будзе рабочым днём.

Паводле БелаПАН.

←Одна из крупнейших электроподстанций Беларуси открылась после руконструкции под Бобруйском

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика