Под Ганцевичами разрушается незаселённый 8-квартирный дом, что на балансе сельхозкооператива
30.12.2011 10:01
—
Новости Общества
Под Ганцевичами разрушается незаселённый 8-квартирный дом, что на балансе сельхозкооператива
У вёсцы Любашава міжволі прыцягвае да сябе ўвагу закінуты двухпавярховы 8-кватэрны дом, што стаіць побач з дзіцячым садком і будынкам сельвыканкама.
Пабітае шкло ў вокнах, вакол рознае бытавое смецце, расчыненыя дзверы ў пад’ездах, у кватэрах запусценне… Знаходзіцца будынак літаральна ў кіламетры ад райбальніцы. Лічы, у райцэнтры, дзе жыллё заўсёды запатрабавана. Адразу ўзніклі пытанні, з якімі і звярнуўся да кіраўніцтва СГВК “Любашава”, якому належыць дом, а менавіта да старшыні сельгаскааператыва Міхаіла Сергіені.
— Міхаіл Рыгоравіч, чаму пустуе жыллё, яно што, не запатрабавана?
— Дом знаходзіцца ў аварыйным стане, таму ніхто там пэўны час не жыве. Сваімі сіламі гаспадарка яго рамонт не адолее, але, спадзяюся, у наступным годзе атрымаецца ўзяць ільготны крэдыт на рэканструкцыю і рамонт будынка. Тады і прывядзём дом у парадак.
— Як атрымалася, што дом давялі да такога стану?
— Паступова прыйшоў у непрыгоднасць — пачалі развальвацца сцены, а людзі высяляліся. Колькі я працую старшынёй сельгаскааператыва, дом эксплуатаваўся часткова, пакуль зусім не апусцеў. Цяпер туды нікога не пускаем — небяспечна.
— А калі не атрымаеце грошы на рамонт дома?
— Час пакажа. Калі па-іншаму нельга будзе, тады будынак дэманціруем…
Гэтая размова навяла на сумныя думкі. Сельгаскааператыў мае жылы дом на 8 кватэр, але не сочыць за сваёй маёмасцю. А сцвярджэнне старшыні аб тым, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, застаецца толькі словамі, бо ніякай экспертызы не праводзілася, і які стан дома ў рэальнасці — невядома. Можа, спецыялісты прыйдуць да вываду, што і рэканструяваць яго не варта? Ці, наадварот, што на рамонт дома патрэбна не так і многа грошай? А надзеі на тое, што гаспадарка атрымае крэдыт на рэканструкцыю і рамонт дома зусім няма: грошы на льготных умовах банк дае толькі на будаўніцтва новага жылля.
Сітуацыя з домам адразу нагадала цэх мінеральнай вады, які некалі належаў СГВК “Любашава“. Невялікая вытворчасць была закінута, цэх працаваў усяго па 2 — 3 дні ў месяц, і кіраўніцтва СГВК не бачыла для яго ніякіх перспектыў. А калі прыйшоў прыватнік і ўзяўся за справу, дык аказалася, што мінеральная вада прыносіць прыбытак. Але для гэтага трэба быць гаспадаром і пралічваць кожны свой крок, тое, наколькі ён будзе эфектыўным.
Вось і 8-кватэрны дом СГВК “Любашава” стаіць пакуль, як сіраціна, непатрэбны і пакінуты: чакае гаспадара. Ці дачакаецца?..