У рэгіёне цяплей, чым звычайна, на 13 градусаў

Источник материала:  

Тэмпература паветра ў снежні была на 12-13 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Пра гэта “РГ” расказалі на гідраметэастанцыях рэгіёна.

Надзвычай цёпла было ў аўторак, 27 снежня. Найвышэйшую ў рэгіёне тэмпературу паветра ў гэты дзень зафіксавалі на метэстанцыі “Вілейка” – +10,1 ºС. У Ашмянах было +9,8 ºС, на гідраметэастанцыі “Нарач” – +9,4 ºС, у Валожыне – +9,3 ºС.

Парывы ветру ў гэты дзень дасягалі 18-23 м/с. Найбольшы парыў – 23 м/с зафіксаваны на ашмянскай метэастанцыі. На астатніх – 18 м/с. Але гэта не быў самы моцны сёлета вецер. На станцыі “Ашмяны” ў красавіку зафіксаваны парыў у 21 м/с, у лютым – 25 м/с.

Святлана ЦІШКО.

←На пригородных маршрутах появятся “короткие” дизель-поезда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика