Замежнікаў, якія ажаніліся на беларусках фіктыўна, выкрываюць… па абутку
29.12.2011 08:41
—
Новости Общества
Замежнікаў, якія ажаніліся на беларусках фіктыўна, выкрываюць па абутку
У суды падалі 70 іскаў аб скасаванні фіктыўных шлюбаў.
“Быў выпадак, калі мужчына атрымаў від на жыхарства, бо ажаніўся з беларускай. А пасля пачаў перавозіць сюды сваю жонку, бо ўжо быў жанаты”, - распавядаюць Еўрарадыё на гарачай лініі праграмы “Ла Страда”, якая кансультуе па пытаннях бяспечнай міграцыі.
Але ў Доме шлюбу саюзы з замежнікамі заключаюць штодзень. З году ў год усё больш.
“Шлюбаў шмат. Больш за ўсё – Расія. Далей – Германія. У гэтым годзе шмат Турцыі, В’етнам, Карэя, Нігерыя, Венесуэла”, - прыгадвае супрацоўніца.
Разабрацца па разліку распісваюцца ці не – немагчыма. Бо калі заключаюць шлюб, усе паводзяць сабе аднолькава: абдымаюцца, цалуюцца, трымаюцца за ручкі. Таму беларусак папярэджваюць.
“Калі дзяўчыны заключаюць шлюб з хлопцамі з Усходу, мы папярэджваем, каб былі асцярожнымі. Бо там у іх законы шарыяту – найперш, потым усё астатняе”.
Беларускі стварылі “чорны спіс” жаніхоў з замежжа, распаўсюджваюць праз форумы ў інтэрнэце.
Ва Упраўленні па грамадзянстве і міграцыі Мінгарвыканкама кажуць, што выявіць шлюб па разліку не складана.
“Напрыклад, мужу 30 гадоў, а жонцы 50. Узнікае пытанне. Далей, як разабрацца: ёсць ці няма дзяцей. Потым, ён беларус, яна з В’етнаму. Глядзім, а ён п’яніца, яго не раз затрымлівалі. Нармальная жанчына не будзе з такім жыць”, - расказвае намеснік начальніка Аляксандр Шчэрбач.
І дадае, што выяўляюць шлюбы дзеля віду на жыхарства падчас праверак. Калі, напрыклад, жонка не жыве разам з мужам і не можа паказаць яго рэчы. Нават не ведае памер яго абутку.
За гэты год у суды падалі 70 іскаў, каб шлюбы з замежнікамі прызналі несапраўднымі. Дзевяць з іх адклікалі, 30 – прызналі. Астатнія яшчэ разглядаюцца.