Брэстчанка чатыры гады судзіцца за шчыліну ў зубах
22.12.2011 14:27
—
Новости Общества
Брэстчанка чатыры гады судзіцца за шчыліну ў зубах
ЕўрарадыёЗа гэты час Ларыса Шпак назбірала 2 тамы дакументаў, выдаткавала на адвакатаў і суды некалькі мільёнаў рублёў. Пра гэта жанчына расказала Еўрарадыё.
Шпак: "Доўга не прымаліся мае пытанні. Давялося мне з’ездзіць у Вярхоўны суд на прыём. Брэсцкі абласны суд прыняў рашэнне аднавіць вытворчасць справы і прыняць мае хадайніцтвы".
У 2007 годзе жанчына звярнулася з пазовам да стаматалагічнай клінікі. Там ёй спілавалі 6 ніжніх зубоў, а не адзін, як было дамоўлена. У выніку атрымалася шчыліна, якая псавала дыкцыю. Шпак патрабавала ад паліклінікі прызнаць факт лекарскай памылкі. Кампенсацыю шкоды брэстчанка ацаніла ў 500 тысяч рублёў. Але мясцовыя суды ўзялі бок дантыстаў.
Днямі адбылося папярэдняе пасяджэнне суда Маскоўскага раёна Брэста. Клініка хадайнічае пра новую, ужо трэцюю экспертызу за кошт былой кліенткі. Тая настойвае на першапачатковай экспертызе ды кажа, што за чатыры гады зубы прыцерліся самі сабой.