На Воложинщине появились современные "тимуровцы"

Источник материала:  
16.12.2011 13:33 — Новости Общества

На Воложинщине появились современные "тимуровцы"


Ёсць рэчы, якія непадуладныя часу, не выходзяць з моды і не страчваюць актуальнасці. Сённяшняя моладзь адраджае добрыя традыцыі. Колішнія “цімураўцы” цяпер завуцца валанцёрамі, на іх рахунку нямала добрых спраў. Сёлета прыступіў да работы раённы валанцёрскі атрад, куды ўвайшлі прадстаўнікі працоўнай моладзі Валожыншчыны.

У гэтым атрадзе сёння 130 удзельнікаў – па 5-10 чалавек ад прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. 20 звёнаў гэтага атраду будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, наводзіць парадак на зямлі.

Першы вопыт выканання сур’ёзных работ ужо набыты. Прадстаўнікі звяна № 1 з ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” не так даўно добраўпарадкавалі мікрараён Сельгастэхніка. 9 снежня звёны № 2 (ААТ “Валожынскі льнокамбінат”) і № 15 (Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”) па заяўцы кіраўніцтва Валожынскага сельсавета выехалі на ачыстку берагоў ракі Валожынкі каля вёскі Брылькі. На 16 снежня запланавана ачыстка зялёнай зоны па вуліцы Беларускай райцэнтра.

Энтузіясты атрадаў працуюць з захаваннем сярэдняга заробку, калі работа выпадае на будні дзень, але гатовы выйсці і ў выхадныя. Распрацаваны і графікі, прычым даволі шчыльныя: звёны будуць займацца добраўпарадкаваннем раёна да 4 разоў у месяц.  
←В Беларуси стартовал уникальный проект «Мой фотоальбом»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика