Якая прафесія ў Маладзечне самая прэстыжная?

Источник материала:  

Якая прафесія ў Маладзечне самая прэстыжная? На гэае пытанне адказваюць маладзечанцы.

Андрэй Макарчык, гандлёвы прадстаўнік:


− Якая цяпер − нават не ведаю. Яшчэ летась прэстыжна было працаваць у гандлі і будаўніцтве. Цяпер гэта таксама прэстыжна, калі дазваляе выехаць за мяжу і сапраўды зарабіць. Важна тое, як пражыве чалавек за зарплату сваёй працы. Калі яму хапае заробку, то яго праца прэстыжная.

Надзея Бладыка, пенсіянерка:


− Усе прафесіі добрыя, калі падабаюцца. Добра зарабляюць прадпрымальнікі. І непараўнальна мала − медсёстры, якія займаюцца вельмі важнай справай. Я адрацавала медсястрой 40 гадоў, па гэтай жа прафесіі працуе ўнучка. Зарабляе 450 тысяч. Ці гэта адпавядае такой працы?

Лідзія Белякова, пенсіянерка:


− Рабочыя спецыяльнасці, будаўнічыя. Чула нядаўна размову маладых зваршчыкаў, цалкам задаволеныя сваім заробкам. Іх работа запатрабаваная заўсёды. Усе хочуць няпыльную працу, і такіх спецыялістаў стала зашмат, таму прэстыжней цяпер рабочыя прафесіі.

Аляксандр Аўсюкевіч, тэхнік-электрык:


− Будаўнічыя спецыяльнасці цяпер прыбытковыя. Запатрабаваныя, напэўна, карэспандэнты. Мяркую, у такім горадзе, як Маладзечна, можа кожны знайсці працу, якая задаволіць.

Марына Голуб, намеснік дырэктара магазіна:


− Будаўнічыя, а для жанчын, напэўна, у сферы гандлю. Бачу, што гэта запатрабавана, заўсёды ў аб’явах шукаюць менавіта на гэтыя пасады.

Ірына Язерская, вучаніца:


− Эканамісты, юрысты. Я сама збіраюся паступаць на эканаміста, цягне займацца дакументамі. Прэстыжнасць, напэўна, не толькі заробкам вымяраецца. Гэта найперш тое, што падабаецца самому. Калі праца не падабаецца, то яна ніяк не можа быць для цябе прэстыжнай.

Юлія Піскурская, медсястра:


− Заўсёды запатрабаваныя рабочыя прафесіі. Калі пра выбар прафесіі думалі з дачкой, то лічылі вельмі прэстыжнымі юрыдычныя прафесіі. Яна такую і атрымала. У нас больш, чым трэба, эканамістаў, інжынераў, таму цяжка назваць гэтыя прафесіі сёння прэстыжнымі.

Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ.

←Стипендия — мать рекордов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика