На “Гомельдрэве” прыбралі “дошку ганьбы”
01.12.2011 19:13
—
Новости Общества
На “Гомельдрэве” прыбралі “дошку ганьбы”
ЕўрарадыёГэтага дамогся мясцовы актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Андрэй Папоў.
Дырэкцыя прадпрыемства размяшчала на інфармацыйным стэндзе прозвішчы асоб, звольненых з працы за ўжыванне спіртнога на працоўным месцы альбо ў працоўны час. Актывіст БХД, які на той момант працаваў у службе аховы “Гомельдрэва”, палічыў гэта відавочным парушэннем права чалавека на канфідэнцыйнасць.
Андрэй Папоў 15 лістапада накіраваў у Камітэт дзяржкантролю скаргу на злоўжыванні на ААТ “Гомельдрэў”. У выніку адміністрацыя прадпрыемства атрымала з КДК ліст, у якім прапаноўвалася не выкарыстоўваць “дошку ганьбы”.