На Пружаншчыне хворых на СНІД за год стала ўдвая больш

Источник материала:  
01.12.2011 19:15 — Новости Общества

На Пружаншчыне хворых на СНІД за год стала ўдвая больш

Еўрарадыё
Пераважная большасць носьбітаў вірусу імунадэфіцыту — маладыя людзі да 29 гадоў.

З 1987 па 2011 год у раёне было зарэгістравана 6 выпадкаў захворвання на СНІД. Столькі ж дадалося па стане на 1 лістапада 2011 года. Сямёра з іх — людзі працуючыя, чацвёра афіцыйна беспрацоўныя і адзін школьнік.

Сёлета ў Пружанскім раёне нарадзілася адно дзіця ад маці, хворай на СНІД. Агулам такіх дзяцей чацвёра. З іх адзін успадкаваў хваробу маці, паведаміла пружанская газета “Раённыя будні”.

Нагадаем, што хворыя на СНІД не ўяўляюць небяспекі ў побыце. Ім патрэбныя ўвага дапамога. У свеце на пачатак гэтага года было каля 40 мільёнаў носьбітаў СНІД.

←На “Гомельдрэве” прыбралі “дошку ганьбы”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика