Варонка дыяметрам 15 метраў

Источник материала:  

утварылася пасля выбуху авіяцыйнай бомбы, якую знішчылі ў Калінкавіцкім раёне спецыялісты ваеннай часці 5525.

Як паведамілі ў прэс-групе КДБ па Гомельскай вобласці, ля вёскі Гулевічы моладдзю і ветэранамі добраўпарадкоўваецца месца партызанскай стаянкі. Юнакам з клуба "Пошук" спатрэбіўся мох, які яны бралі за 100 метраў ад месца будучага мемарыяла. Менавіта там маладыя людзі раптам убачылі частку прадмета, які тырчаў з-пад зямлі і выклікаў падазрэнне. Кіраўнік клуба адразу звярнуўся да чэкістаў, якія выклікалі сапёраў. На месцы здарэння былі знойдзены дзве авіяцыйныя бомбы ФАБ-500 і АО-10. Першая з зарадам 250 кг у трацілавым эквіваленце, другая — 0,7 кг. Было прынята рашэнне знішчыць боепрыпасы, якія знаходзіліся ў баявым стане, на месцы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Калі гарэлка наверх лезе

У Жабінцы нецвярозы 19-гадовы юнак познім вечарам кінуў каменем у акно крамы. Вядома, шкло разляцелася. Цяпер яму давядзецца кампенсаваць урон і адказваць за хуліганства.

А ў вёсцы Яечкавічы Іванаўскага раёна яшчэ адзін малады чалавек на добрым падпітку забаўляў сябе тым, што варочаў слупы ад дарожных знакаў — прычым вывернуў аж шэсць апор. Начны "волат" устаноўлены. Ім аказаўся 22-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Еўлашы.

Яна СВЕТАВА.

Краму "ўзялі" студэнты

А чацвёртай гадзіне ночы нарад Аршанскага аддзела аховы паблізу гарадскога пасёлка Бабінічы ў аўтамашыне "Сітраен" без рэгістрацыйных знакаў затрымаў двух студэнтаў.

Яны падазраюцца ў тым, што ноччу абрабавалі краму спажывецкай кааперацыі ў вёсцы Славені Шклоўскага раёна — скралі тавараў на агульную суму 7 мільёнаў рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика