Сістэму прафадукацыі на Гомельшчыне чакаюць перамены

Источник материала:  
26.11.2011 15:35 — Новости Общества

Сістэму прафадукацыі на Гомельшчыне чакаюць перамены

Телерадиокомпания "Гомель"
Сістэму прафадукацыі на Гомельшчыне чакаюць перамены
На пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама ў чацвер прынята рашэнгне пра аптымізацыю сеткі прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці. Гэта азначае, па-першае, выключэнне дублявання спецыяльнасцей. У некаторых рэгіёнах вобласці адную і тую ж спецыяльнасць выкладаюць адразу ў некалькіх навучальных установах. У выніку частка вучэбных месцаў застаецца незапатрабаванай, а бюджэтныя сродкі выдаткоўваюцца не рацыянальна. Акрамя таго, дл дапамогі школьнікам будуць створаныя спецыяльныя кансультацыйныя пункты. 
 
Неабходнасць зменаў у прафесйіна-тэхнічнай адукацыі выклікана найперш дэмаграфічнай сітуацыяй. Колькасць выпускнікоў школ сёлета скарацілася на  3 300 чалавек. Прагнозы на бліжэйшыя пяць год неаптымістычныя. На ўсе навучальныя ўстановы такім чынам проста не хопіць навучэнцаў. 
 
Будзе перагледжаны і пералік спецыяльнасцей, па якіх вядзецца навучанне. Да таго ж зменіцца і прынцып набору выкладчыкаў для прафесійна-тэхнічнага навучання. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика