Удзельнікам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Панарама»
Дарагія сябры!
Шчыра віншую вас з пачаткам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Панарама».
На працягу ўсёй тысячагадовай гісторыі тэатр адыгрываў вялікую ролю ў грамадстве, таму што нёс святло праўды і прыгажосці. Гэта высакароднае прызначэнне знайшло сваё яскравае ўвасабленне ў фестывалі «Панарама». Адзін з найбольш цікавых і дэмакратычных творчых форумаў на пастсавецкай прасторы, ён спалучае традыцыі і наватарскі пошук, прапануе лепшыя работы прадстаўнікоў сучаснай сцэны і прыцягвае сэрцы тысяч гледачоў.
Сёлетні фестываль здзіўляе мастацкімі адкрыццямі і яркімі творчымі імёнамі. Сімвалічна, што большасць уключаных у яго праграму спектакляў пастаўлена па творах рускай і беларускай класікі. Гэта значыць, што нашы народы цягнуцца да агульных адвечных каштоўнасцей, імкнуцца жыць у згодзе і ўзаемаразуменні.
Упэўнены, што фестываль стане незабыўным святам для майстроў і прыхільнікаў тэатра, будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж краінамі.
Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых здзяйсненняў і, самае галоўнае, добрага настрою і прыемных уражанняў ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка