БХД: забойства так званых «тэрарыстаў» павялічыць варожасць у грамадстве

Источник материала:  
15.11.2011 13:30 — Новости Общества


Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» заяўляе, што ва ўмовах недаверу абсалютнай большасці беларускага грамадства да судовай сістэмы краіны смяротны прысуд фігурантам «справы аб тэрактах» спародзіць яшчэ большую варожасць у грамадстве.

«Сёння беларускае грамадства не давярае судовай сістэме, не верыць у справядлівасць судоў. Таму забойства ўладамі так званых «тэрарыстаў», вінаватасць якіх застаецца пад вялікім сумневам, будзе адназначна ўспрынята як утойванне ўладамі слядоў злачынства. Гэта спрычыніцца да нагнятання яшчэ большай канфрантацыі і варожасці ў краіне», — адзначаецца ў заяве БХД.

Аргкамітэт БХД выступае катэгарчына супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі: «Чарговы смяротны прысуд будзе адмоўна ўспрыняты міжнароднай супольнасцю. Наша краіна з'яўляецца апошняй у Еўропе, дзе ўзаконена забойства людзей. Тым больш страшна, што гэтае забойства чыніцца ад імя кожнага беларуса».

«Беларускія ўлады за апошні год зрабілі вельмі шмат бязглуздых памылак, якія падарвалі да іх давер народу і міжнароднай супольнасці. Сёння афіцыйнай версіі не вераць абсалютная большасць беларусаў, яны звязваюць тэракты не з абвінавачанымі, а з уладамі. Смяротныя прысуды абвінавачаным толькі ўзмоцняць гэты недавер. Я лічу, што іх забойства нельга дапусціць», — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.




←Адвокат Дмитрия Коновалова не стал отрицать обвинения по эпизодам 2008 и 2011 годов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика