У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

Источник материала:  
13.11.2011 12:37 — Новости Общества

У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

РЕГИОН-4
На магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.

У пятніцу, 11 лістапада, жыхары вёскі Гнезна Ваўкавыскага раёна былі ашаломленыя надзвычайным здарэннем. Напярэдадні ноччу невядомыя разбурылі пахаванні на мясцовых могілках.

У Гродзенскай вобласці 10-гадовыя дзеці разбурылі вясковыя могілкі

Як сведчыць адзін з жыхароў вёскі, на магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.

Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС, якія на месца здарэння "па гарачых слядах", выявілі вінаватых.

Вандаламі аказаліся трое дзяцей, старэйшаму з якіх усяго толькі 11 гадоў.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, крымінальная справа па факце вандалізму распачатая не будзе.

За ўчынак непаўналетніх у адміністрацыйным парадку адкажуць іх бацькі. Жыхары Гнезна ж парадкавалі магілы продкаў да позняга вечара.
←Беларуси не избежать пенсионной реформы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика