Тыдзень спакойнага надвор'я без дажджоў

Источник материала:  

Першы тыдзень лістапада ў краіне пройдзе пад уплывам сур'ёзнага антыцыклона, які павялічыць фон атмасфернага ціску. Менавіта таму ў сераду, чацвер і пятніцу дажджоў увогуле не будзе, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У гэтыя дні вецер слабы да ўмеранага, месцамі туман. Тэмпература паветра 2—4 лістапада ўначы ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — 5-10 цяпла, на паўднёвым захадзе да плюс 12—13 градусаў.

На выхадныя і святы — 5—7 лістапада — захаваецца павышаны фон атмасфернага ціску. Таму чакаецца зноў без істотных ападкаў, уначы і раніцай невялікі туман. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, аднак, увага, месцамі па ўсходзе падмарозіць ужо да мінус 7—9. Удзень прагназуецца 2—7 цяпла, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — плюс 8—10 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, тэмпературны фон у лістападзе будзе прыкладна на 1 градус вышэйшы за кліматычную норму, якая складае мінус 1 градус на паўночным усходзе да 3 цяпла на паўднёвым захадзе краіны. Ападкі ў лістападзе прагназуюцца ў межах нормы (40—63 мм).

Сяргей КУРКАЧ.

←Безработных пересчитают

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика