Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы

Источник материала:  
14.10.2011 14:07 — Новости Общества

Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы

Прэс-служба БАЖ
Дырэктар Брэсцкай друкарні Васіль Каленікаў накіраваў у мясцовыя выданні ліст, у якім паведамляе, што гэтая ўстанова "не будзе прымаць на адказнае захаванне і працаваць на газетнай паперы марак А і Б вытворчасці РУП „Завод газетнай паперы“ г. Шклоў".

Сваё рашэнне кіраўнік друкарні тлумачыць тым, што гэтая папера - нізкай якасці, з-за чаго псуецца абсталяванне (ратацыйныя друкавальныя машыны), а рамонт і прастоі гэтых машын прыносяць непрадбачаныя страты і вядуць да заўчаснага зносу абсталявання. Акрамя таго, папера марак А і Б валодае нізкай ступенню праклейкі і ўбірае ў сябе больш фарбы, чым папера марак О і В, што вядзе да перарасходу друкарскай фарбы больш чым на 10% ад нормы.

Дырэктар Брэсцкай друкарні таксама паведамляе, што ўсе іншыя друкарні ў абласных цэнтрах Беларусі, якія маюць высокахуткасныя друкавальныя машыны, выпускаюць газеты только на паперы маркі О. З гэтага можна зрабіць выснову, што і ў іх паўстаюць праблемы пры працы з паперай вытворчасці шклоўскага "Завода газетнай паперы". 

Брэсцкая друкарня адмаўляецца працаваць на шклоўскай паперы
Клікніце, каб павялічыць выяву
←В райцентрах Гродненской области не купить пряжу белорусского производства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика