У Беларусі будуць караць людзей за кепскае стаўленне да жывёлаў?

Источник материала:  
04.10.2011 21:37 — Новости Общества

У Беларусі будуць караць людзей за кепскае стаўленне да жывёлаў?


У Сусветны дзень аховы жывёлаў пра сітуацыю з бадзяжнымі жывёламі ў Беларусі расказвае дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Фаўна горада” Сяргей Кузкін.

Еўрарадыё: Старшыня грамадскага аб’яднання па абароне жывёл “Абаронім жыццё” прапанавала стэрылізаваць усіх котак ды сабак, якія жывуць на лецішчах. Як вы ставіцеся да такой ініцыятывы? 

Кузкін: Я б пагадзіўся з такой прапановай. Жывёлы, якія жывуць на лецішчах, мала кантралююцца сваімі гаспадарамі і іх трэба стэрылізаваць, каб не пладзіць бяздомных жывёл.

Еўрарадыё: Як абаронцы правоў жывёл, вам не здаецца гэтая мера даволі жорсткай, бо жывёлы пасля не маюць нармальнага, паўнавартаснага жыцця?

Кузкін: Гэта не з’яўляецца чымсьці жорсткім, паверце мне. Горш – з'яўленне вялікай колькасці кацянят і шчанят, якія нікому не патрэбныя і якія застаюцца на вуліцы. Я думаю, што гэта апраўдвае тое мерапрыемства, якое прапануецца.

Еўрарадыё: Як з вашай пазіцыі выглядае сітуацыя з адстрэлам бадзяжных жывёл?

Кузкін: Я не буду казаць за усю краіну, скажу толькі за Мінск. Мы робім нерухомымі жывёл толькі ў крайніх выпадках, калі гэтая жывёла здзічэлая і да сябе не падпускае. Мала таго, гэтыя жывёлы вельмі добра адчуваюць тых лаўцоў, якія іх ловяць, таму, часам, мы мусім прымяняць пнеўматычныя стрэльбы, каб зрабіць нерухомай жывёлу, каб пасля іх прывезці да сябе і, калі не прыручыць, то зрабіць бяспечнай для людзей, якія знаходзяцца навокал.

Еўрарадыё: Але мы ведаем выпадкі, калі жывёл проста забіваюць. Не так даўно ў СМІ з’явілася інфармацыя, што чалавек гуляў са сваім сабакам у парку, быў побач і проста на яго вачох гэтая жывёла атрымала стрэл. І яна памерла яшчэ да таго, як яе адвезлі да ветэрынара. У Мінску забаронена выкарыстанне такіх прэпаратаў, якія забіваюць жывёлу на месцы?

Кузкін: Наша прадпрыемства такіх сродкаў не выкарыстоўвае, гэта зразумела. Больш за тое, пнеўматычнай стрэльбы ў нас няма, не ўлічваючы сачкоў і арканаў, а што тычыцца адстрэлу, калі вы маеце на ўвазе фізічны адстрэл, то гэта немагчыма.

Еўрарадыё: Ці шмат бадзяжных жывёл забіраюць з вашага пункту?

Кузкін: Каля 90%.

Еўрарадыё: Неяк тэндэнцыя змяняецца, жывёл больш забіраюць ці менш?

Кузкін: Змяняецца сітуацыяй. Напрыклад, шмат жывёл забіраюць вясной, калі пачынаецца дачны сезон. У канцы сезону, верасень-кастрычнік, частка людзей пакідае гэтых жывёл у сябе. На жаль, гэтая частка вельмі малая, а большая частка гэтых жывел выкідвае на вуліцу. Вельмі рэдка, калі здаюць нам назад.

Еўрарадыё: На вашу думку, ці мусяць несці пакаранне людзі, якія спачатку вырашылі завесці ў сябе жывёлу, а пасля яе выкінулі на вуліцу?

Кузкін: На сёння такой нормы не існуе ў нас. Гаспадар не адказвае за свае паводзіны з жывёлай – выкінуў ён яе ці пакінуў. Распрацоўваецца закон па абыходжанні з жывёламі. Калі гэты закон будзе прыняты, тады наступіць рэальная адказнасць людзей, якія кепска ставяцца да жывёл. Калі не крымінальная, то істотная дысцыплінарная адказнасць будзе. 

←"Белтелеком" напоминает о соблюдении мер информбезопасности в связи с активизацией интернет-мошенников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика