Прыватнае прыцягненне

Источник материала:  

Кожны чацвёрты жыхар Беларусі гатовы пайсці ў малы бізнес.

Больш як 70 працэнтаў беларусаў станоўча адносяцца да прыватнага прадпрымальніцтва. Пры гэтым звыш 25 працэнтаў могуць адкрыць уласную справу. Такія вынікі прынесла сацыялагічнае апытанне, праведзенае аналітычным цэнтрам EcooM. Сацыёлагі высветлілі, што каля 32 працэнтаў рэспандэнтаў аддаюць перавагу рабоце на дзяржаўным прадпрыемстве, ва ўстанове і арганізацыі. Пры гэтым звыш 70 працэнтаў выказалі меркаванне, што цяперашні бізнес-клімат у Беларусі спрыяе развіццю прадпрымальніцтва. Таму многія беларусы гатовы адкрыць уласную справу ці працаваць на дзеючым прыватным прадпрыемстве. Амаль што 24 працэнты рэспандэнтаў прызналіся, што сфера прыватнага бізнесу іх вабіць высокімі заробкамі. Многія лічаць, што ў недзяржаўным сектары можна эфектыўна рэалізаваць веды і вопыт, прынесці карысць грамадству. На малых і сярэдніх прадпрыемствах Беларусі, па даных Белстата,  працуе прыкладна кожны чацвёрты работнік нашай краіны. Яны ствараюць каля 20 працэнтаў валавога нацыянальнага прадукту. Толькі за апошнія чатыры гады колькасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў вырасла з 56 тысяч да 87, або прыкладна ў паўтара раза. Акрамя гэтага, у краіне зарэгістравана амаль 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

←Встреча президентов Беларуси и России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика