Фірма прыватная? Інтарэс дзяржаўны

Источник материала:  

Наша сям'я жыве ў 2-павярховым 12-кватэрным доме. Ён яшчэ не стары, не пагражае ніякім абвалам, але ёсць інфармацыя, што яго збіраюцца зносіць, таму што зямельны ўчастак, на якім ён стаіць, адведзены пад будаўніцтва нейкага аб'екта. Прычым — прыватнай фірме.

Большасць кватэр дома знаходзіцца ва ўласнасці жыльцоў, і таму нас цікавіць, ці не парушаюцца нашы правы? Тым больш што знос дыктуецца зусім не дзяржаўнымі патрэбамі.

С. Антоненка, г. Мінск.

Прыняцце рашэння аб зносе жылых дамоў у сувязі з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб згодна з арт. 20 Жыллёвага кодэкса знаходзіцца ў кампетэнцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

У межах сваёй кампетэнцыі аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам ажыццяўляюць дзяржаўнае кіраванне развіццём тэрыторый адпаведных населеных пунктаў. Прававой асновай для гэтага служыць Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, а таксама Закон "Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска". У строгай адпаведнасці з названымі законамі аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам удзельнічаюць у распрацоўцы, зацвярджэнні і рэалізацыі праектаў планіроўкі і забудовы тэрыторый населеных пунктаў, іх генеральных планаў.

Такім чынам, рашэнне аб дазволе прыватнай фірме на ажыццяўленне праектна-пошукавых работ па будаўніцтве аб'екта на зямельным участку, які забудаваны і выкарыстоўваецца ў цяперашні час (што прадвызначае ў далейшым знос пабудоў і жылога дома, якія знаходзяцца на гэтым участку, з адсяленнем жыльцоў у іншыя добраўпарадкаваныя жылыя памяшканні), не супярэчыць дзейнаму заканадаўству і павінна расцэньвацца як рэалізацыя адной з функцый мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па дзяржаўным кіраванні развіццём (рэканструкцыяй) гарадской тэрыторыі. Значыць, і адабранне зямельнага ўчастка ў гэтым выпадку будзе разглядацца як адабранне для дзяржаўных патрэб.

Віктар САВІЦКІ.

←Падаражанне будаўніцтва жылля для чаргавікоў сёлета будзе нязначным, а потым — плаўным і эканамічна абгрунтаваным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика