РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Дзяцей, якія атруціліся ў Балгарыі, абследуюць на беларускай граніцы

Міністэрствам аховы здароўя Беларусі прыняты меры для сустрэчы груп дзяцей у пункце пропуску "Новая Рудня" на дзяржаўнай граніцы, правядзення санітарна-каранціннага кантролю, арганізацыі медыцынскага нагляду і лабараторнага абследавання. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Алега Арнаутава, адрасаваным міністру спорту і турызму Алегу Качану, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту спажыўцоў турыстычных паслуг, прадухілення завозу і распаўсюджвання кішэчных інфекцый сярод насельніцтва Беларусі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач прапануе абавязаць кіраўнікоў турыстычных арганізацый пры заключэнні пагадненняў (кантрактаў) з замежнымі арганізацыямі запытваць у абавязковым парадку інфармацыю аб забеспячэнні прымаючым бокам бяспечных для здароўя грамадзян Беларусі ўмоў знаходжання (перамяшчэння, пражывання, адпачынку, водазабеспячэння і харчавання, медыцынскага абслугоўвання), асабліва калі размова ідзе аб аздараўленні дзяцей.

Акрамя таго, прапануецца накіроўваць на аздараўленне арганізаваныя групы дзяцей толькі пры ўмове забеспячэння прымаючым бокам бяспечных умоў знаходжання.

Таксама прапануецца забяспечыць інфармаванне спажыўцоў турыстычнага прадукту аб санітарна-эпідэмічнай абстаноўцы і магчымай рызыцы заражэння інфекцыйнымі хваробамі, мерах асабістай прафілактыкі і дзеяннях у выпадку захворвання з абавязковым уручэннем памятак.

У краму з ... паляўнічай стрэльбай

Каля пяці гадзін раніцы 14 ліпеня ў абласным цэнтры быў здзейснены разбойны напад на кругласутачную краму па вуліцы Суворава, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Невядомы ў масцы, пагражаючы прадаўцу двухствольнай паляўнічай стрэльбай, авалодаў каробкай цыгарэт і грашовай выручкай у памеры 170 тысяч рублёў, пасля чаго знік з месца злачынства на аўтамабілі цёмнага колеру.

Каля дзесяці гадзін сышчыкам удалося высветліць асобу кіроўцы іншамаркі, дзяўчыны, а неўзабаве затрымаць і галоўнага выканаўцу ўзброенага нападу — непрацуючага жыхара Гродзенскага раёна 1990 года нараджэння. Па месцы яго жыхарства выяўлена ўкрадзенае, а таксама паляўнічая стрэльба. Заведзена крымінальная справа.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Жыхарка Мазыра прадавала беларусак у сэксуальнае рабства ў Расію

Жыхарка Мазыра прадавала беларусак у сэксуальнае рабства сутэнёрам у Расію. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Усяго ў перыяд з мая па жнівень 2007 года, ад яе дзеянняў пацярпелі шэсць жанчын. Некаторыя ахвяры на працягу года знаходзіліся ў рабстве, іншым удалося збегчы дзякуючы дапамозе кліентаў.

Крымінальная справа па пп. 1, 2, 3, 5, 8, 9, 10 ч. 2 арт. 181 і пп. 2, 3, 4, 6 ч. 2 арт. 182 КК РБ ("Выкраданне чалавека і гандаль людзьмі" ) была разгледжана Мазырскім раённым судом. Падсудная асуджана на 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

"Нісан" усмятку, а пасажыры цэлыя

Рамяні бяспекі выратавалі жыцці жанчыне-вадзіцелю і яе траім дзецям.

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Андрэй Калеснік, 42-гадовая жанчына і яе трое дзяцей узростам 15, 11 і 8 гадоў ехалі транзітам па Беларусі — з Расіі на Украіну. У Магілёўскім раёне ў "Нісане" лопнула кола. Страціўшы кіраванне, аўтамабіль з'ехаў у кювет і некалькі разоў перакуліўся.

РОЗГАЛАС

Увогуле іншамарка атрымала вельмі сур'ёзныя пашкоджанні. Аднак людзі ў ёй засталіся цэлымі і нават не атрымалі траўмы. Адбылося гэта, лічаць у ДАІ, дзякуючы рамяням бяспекі, якімі былі прышпілены і кіроўца, і ўсе пасажыры.

— Адбываецца шмат аварый, дзе нават пры нязначных механічных пашкоджаннях аўтамабіляў людзі, якія не прышпільваюцца рамянямі бяспекі, атрымліваюць цяжкія траўмы і раны, — каментуе Андрэй Калеснік. — Таму падобныя выпадкі сведчаць: трэба добра падумаць перад паездкай, ці варта прышпіліцца. Безумоўна, варта!

Ілона Іванова.

У Мiнску супрацоўнiкi ДАІ былi вымушаны адкрыць агонь па машыне парушальнiка

Iнцыдэнт адбыўся сёння ноччу на праспекце Незалежнасцi. Вадзiцель машыны "Мазда-6" пры выездзе са стаянкi каля ўнiверсама "Еўрапейскi" не выканаў патрабаванняў забароннага знака. Ён выехаў на праспект i праз двайную суцэльную лiнiю зрабiў левы паварот у бок вулiцы Фiлiмонава. У адказ на неаднаразовыя патрабаваннi супрацоўнiкаў АДАI Першамайскага РУУС сталiцы спынiцца, iншамарка толькi стала набiраць скорасць.

На дапамогу падаспелi iнспектары ДПС суседняга Партызанскага раёна. Аднак нi шматразовыя заклiкi аб спыненнi, нi проблiскавыя маячкi чырвонага святла не пераканалi парушальнiка. Аўтамабiль ехаў на вялiкай скорасцi, абганяючы праз суцэльную лiнiю разметкi i ствараючы аварыйную абстаноўку.

Адзiн з супрацоўнiкаў АДАI Партызанскага РУУС прыняў рашэнне прымянiць табельную зброю. Ён зрабiў пяць папераджальных стрэлаў у паветра. Аднак вадзiцель не адрэагаваў на iх, i давялося страляць па колах: першая куля трапiла ў бампер, другая пашкодзiла заднi левы лiхтар, трэцяя трапiла ў задняе левае кола. Пасля гэтага "Мазда" спынiлася.

За рулём быў вучань адзiнаццатага класа сярэдняй школы, якi не мае права кiравання аўтамабiлем. Юнак яшчэ не дасягнуў паўналецця i атрымаў вадзiцельскае пасведчанне толькi на катэгорыю А. Як высветлiлася, ён узяў машыну ў бацькоў.

У Гродне за ўзброенае аграбленне магазіна затрыманы хлопец і дзяўчына

Злачынства раскрыта па гарачых слядах, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Каля 5 гадзін раніцы 14 ліпеня было ўчынена ўзброенае разбойнае нападзенне на кругласутачны магазін у абласным цэнтры. Невядомы ў масцы з прораззю для вачэй, узброены двухствольным паляўнічым ружжом, пагражаючы прадаўцу, выкраў з магазіна цыгарэты і Br170 тыс. і знік з месца злачынства на цёмнай машыне замежнай вытворчасці. Здарэнне зафіксавалі камеры нагляду магазіна.

Учора раніцай праваахоўнікамі была ўстаноўлена асоба дзяўчыны — знаёмай налётчыка, у якой была такая машына. Экспертыза пацвердзіла, што менавіта гэта машына была ноччу на месцы здарэння. Хутка быў затрыманы і галоўны выканаўца ўзброенага нападзення. Ім аказаўся непрацуючы жыхар Гродзенскага раёна 1990 года нараджэння, раней не судзімы. Па месцы яго жыхарства канфіскавана выкрадзенае і зброя. Паводле папярэдніх звестак, у злачынстве ўдзельнічалі абодва: дзяўчына чакала ў машыне, хлопец арудаваў у магазіне, следства ўдакладняе ролю кожнага.

БЕЛТА.

Раней грэчкі не кралі...

У в. Мілавіды (Баранавіцкі раён) зладзеі ноччу зламалі замок на дзвярах мясцовай крамы і вынеслі тавару больш чым на 7,5 млн. рублёў. Зніклі 70 бутэлек гарэлкі, 22 пачкі грэчкі, 11 — рысу, 120 пачак цыгарэт, а яшчэ ўзялі шакалад і іншыя прадукты. Рабаўнікоў шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

←В Гомеле судят оппозиционера, «испортившего» плакат с социальной рекламой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика