Мошчы Мурамскіх цудатворцаў Пятра і Фяўронні застаюцца ў Мінску

Источник материала:  

Каўчэг з часціцамі мошчаў святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх застанецца ў нашым горадзе назаўсёды.

Пра гэта паведаміў ініцыятар і арганізатар прынясення мошчаў у беларускую сталіцу настаяцель сталічнага Богаяўленскага прыхода іерэй Уладзімір Герасіменка. Паводле яго слоў, святыня перададзена ў дар нашаму гораду, а менавіта Богаяўленскаму прыходу, і знаходзіцца ў часовым храме на вуліцы Чыжэўскіх, 4. Да канца тыдня, па 17 ліпеня ўключна, можна прыехаць на паклон штодня з 8.00 да 20.00.

З наступнага тыдня паломнікаў чакаюць у тыя дні, калі ў Богаяўленскай царкве праводзяцца богаслужэнні: у чацвер — з 19.00, у пятніцу — з 18.00, у суботу — з 9.00 да 21.00, у нядзелю — з 7.00 да 20.00.

З 2 жніўня кожны аўторак у 19.00 ля мошчаў Пятра і Фяўронні Мурамскіх плануюць служыць малебны, у час якіх прагучаць прашэнні аб стварэнні сям'і, дараванні дзіцяці, чыстым і палымяным каханні і сямейным дабрабыце, паведаміў настаяцель.

Нагадаем, мошчы Мурамскіх цудатворцаў дастаўлены ў сталіцу днём 7 ліпеня і да вечара 10 ліпеня былі кругласутачна адкрыты для пакланення. Святыню змясцілі ў спецыяльную палатку, збудаваную ў жылым раёне Лошыца паблізу ад перасячэння Ігуменскага тракта і завулка Чыжэўскіх. За трое сутак там пабывалі каля 55 тыс. паломнікаў з усёй Беларусі, удакладніў суразмоўца.

Дабраверных князёў Пятра і Фяўронню Мурамскіх праваслаўная царква шануе як апекуноў шлюбу.

Таццяна БАЦЮК, "Мінск—Навіны".

←В Берёзовке прошел открытый личный чемпионат Беларуси по городошному спорту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика