"Вясёлы марафон" і "Эцюд з лентамі"
08.07.2011
—
Новости Общества
Сёмы Мінскі фестываль кветнікаў і ландшафтнай архітэктуры падышоў да заканчэння. Кампазіцыі з розных кветак па традыцыі ствараліся непадалёк ад гасцініцы "Беларусь", у скверы "Старосцінская слабада". Дзякуючы працы каманд-азеляніцеляў сквер упрыгожаны трынаццаццю кампазіцыямі пад агульнай тэмай "О спорт, ты мір!". Зараз мінчане і госці сталіцы з задавальненнем едуць сюды не толькі адпачываць, але і сфатаграфавацца на фоне кветкавай феерыі — вынікам працы мінскіх азеляніцеляў.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.