ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Балгарыя вырашыла адмовіцца ад расійскага газу

Балгарыя мае намер у чатыры разы скараціць закупкі расійскага газу, адмовіўшыся ў найбліжэйшыя два-тры гады ад доўгатэрміновых кантрактаў з "Газпрамам". Газета "Коммерсантъ" піша, што ў выніку "Газпрам" можа страціць яшчэ аднаго спажыўца ў Еўропе. Раней ад расійскага газу ўжо адмовілася Харватыя.

Пасаду намесніка кіраўніка МВФ можа заняць прадстаўнік Кітая

Новую пасаду намесніка дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду, пра планы заснаваць якую заявіла кіраўнік фонду Крысцін Лагард, можа заняць прадстаўнік Кітая, паведамляюць інфармагенцтвы.

Лагард падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі на пасадзе кіраўніка МВФ назвала "нядрэннай ідэяй" планы ўвядзення чацвёртай па ліку пасады намесніка дырэктара-распарадчыка. Ён будзе прадстаўляць інтарэсы краін, чыя эканоміка хутка развіваецца: Кітая, Індыі, Расіі і Бразіліі.

WSJ: рускія выйгралі ў Амерыкі касмічную гонку

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙРасія выйграла шматгадовую касмічную гонку з ЗША, бо тэрмін службы амерыканскіх шатлаў завершаны — на 8 ліпеня вызначаны апошні ў гісторыі старт касмічнага чоўна, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl. Такім чынам, на Міжнародную касмічную станцыю змогуць лятаць толькі расійскія караблі. "Так канчаецца эпічная эра", — канстатуе амерыканская газета.

ЗША і іншыя краіны дастаўку сваіх астранаўтаў на МКС будуць ускладаць на "старамодныя" расійскія касмічныя караблі, піша WSJ. Расія атрымае манаполію на пілатаваныя палёты ў космас, і трэнні ўжо абвастраюцца. Расіяне ідуць да таго, каб павялічыць амаль утрая кошт выкарыстання караблёў "Саюз" для палётаў на МКС, і іншым краінам прыйдзецца трэсці кішэняй — іншага выйсця няма.

Шведскія крамы выкідваюць непрывабную гародніну на 6 млрд долараў у год

Сотні тон "брыдкай" морквы, буракоў і іншай агародніны агульным коштам 6 млрд долараў выкідваецца на звалку штогод у адной толькі Швецыі, піша газета Thе Lосаl.

Аказваецца, непрывабныя з выгляду тавары нават не даходзяць да паліц прадуктовых крам, бо камерсанты ўпэўнены, што пакамячаныя памідоры і каравая морква не знойдуць свайго пакупніка і сапсуюцца, прыносячы ўладальнікам супермаркетаў страты. Паводле звестак шведскага міністэрства земляробства, чвэрць усёй сабранай морквы крамы адбракоўваюць, а прыкладна трэць усёй вырабленай ежы ніколі не будзе выкарыстана па прызначэнні, нягледзячы на тое, што вялікая частка таго, што выкінута, абсалютна ядомая.

←Регистрация участников на отборочные национальные туры World Cyber Games начнется в Беларуси 15 июля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика