"Спонсар" "базару" — глядач

Источник материала:  

"Спонсар" "базару" — глядачАднымі з галоўных "спонсараў" 20-га юбілейнага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сталі будучыя гледачы, якія купілі білеты на агульную суму каля шасці мільярдаў беларускіх рублёў.

Спонсарамі ўнікальнага культурнага праекта пажадалі стаць буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі. У прыватнасці, беларуская чыгунка бярэцца за свой кошт даставіць з расійскіх мегаполісаў "зорак" на "базар".

У бліжэйшыя дні пачынаецца мантаж абсталявання на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "базару" — у Летнім амфітэатры. Цырымонія адкрыцця юбілейнага фестывалю намечана на 8 ліпеня. Тэлевізійныя трансляцыі з фестывальнага горада ўбачаць гледачы больш чым у 45 краінах свету.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Сотрудники МЧС устроили экзамен для персонала ночных клубов Гомеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика