Бяспечныя вечары. Выпускны прапануецца зрабіць днём цвярозасці

Источник материала:  

10 і 11 чэрвеня па ўсёй краіне будуць праходзіць выпускныя вечары.

Звыш 75 тысяч юнакоў і дзяўчат, якія заканчваюць сярэднія агульнаадукацыйныя школы, развітаюцца з класамі, якія ўжо сталі роднымі, і любымі настаўнікамі. Каб выпускныя вечары атрымаліся не толькі цікавымі і запамінальнымі, але і бяспечнымі, у Міністэрстве адукацыі Беларусі распрацавалі спецыяльныя рэкамендацыі па іх правядзенню. Усе навучальныя ўстановы абавязаны ўзгадніць дату, час і працягласць святочных мерапрыемстваў з упраўленнем адукацыі гарадскіх і раённых выканкамаў. У школах і грамадскіх месцах забараняецца ўжываць алкагольныя напоі.Дарэчы, ГУУС Мінгарвыканкама нават прапануе аб’явіць дзень выпускных вечароў у сталіцы (11 чэрвеня) днём цвярозасці для ўсіх жыхароў. Ахову грамадскага парадку будуць забяспечваць не менш як два супрацоўнікі міліцыі ў кожнай школе і мінімум 10 супрацоўнікаў міліцыі спецыяльнага прызначэння ў гарадскіх парках Мінска.

←Давайте без ажиотажа! О насыщенности прилавков, сезонных скидках и личной инфляции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика