Пра водпуск і закон
20.05.2011
—
Новости Общества
Лета традыцыйна лічыцца часам адпачынку, а таму тэма чарговай анлайн-канферэнцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны была выбрана зусім не выпадкова — працоўныя і сацыяльныя водпускі.
Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар міністэрства Варвара Александровіч, інтэрактыўная канферэнцыя на тэму водпускаў пройдзе 24 мая з 11.00 да 12.30 — у гэты час задаць свае пытанні можна праз сайт www.mіntrud.gov.by (раздзел "Інтэрактыўныя канферэнцыі").
Пры гэтым да пачатку канферэнцыі будуць прымацца папярэднія пытанні. Накіраваць іх спецыялістам міністэрства магчыма зноў жа праз сайт www.mіntrud.gov.by, на e-maіl: press@ mіntrud.gov.by ці па факсе (8-017) 306-38-84 (са спецыяльнай пазнакай).
Сяргей ГРЫБ.