Бярозавік "пайшоў"!

Источник материала:  

Лясгасы ўжо чатырох абласцей вядуць нарыхтоўку бярозавага соку. Нарыхтавана каля 700 тон гэтага прыроднага напою, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Больш за іншых бярозавіку "атрымалі" лясгасы Брэстчыны, якая і першай прыступіла да нарыхтовак. Віцебская і Магілёўская вобласці далучацца да астатніх у бліжэйшы час — як толькі ў гэтых рэгіёнах установіцца станоўчая тэмпература ў начны час сутак.

Нагадваем, работнікі лясной гаспадаркі гатовыя аказаць дапамогу ўсім, хто звернецца ў лясніцтва адносна нарыхтоўкі соку. Спецыялісты пакажуць ім адмыслова адведзеныя для гэтага ўчасткі, правядуць інструктаж. Ахвотныя могуць набыць і ўжо нарыхтаваны бярозавік па цане ў сярэднім 250 рублёў (без ПДВ) за адзін літр.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Беларусь выполняет санитарные обязательства в рамках Таможенного союза - Арнаутов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика